BE RU EN
rss facebook twitter

Ваенны журналіст Аляксандр Алесін можа праходзіць па справе аб шпіянажы як сведка

08.01.2015
Ваенны журналіст Аляксандр Алесін можа праходзіць па справе аб шпіянажы як сведка
Фота: Беларуская праўда
Дзеці журналіста спаслаліся на званок з КДБ, які адбыўся ў другой палове дня 8 снежня.

«Нам пазванілі і сказалі, што абвінавачанне бацьку пакуль не выставілі. Сказалі, што следчыя больш цікавяцца не бацькам, а тым чалавекам, з якім ён быў у кавярні. Што да таго чалавека ёсць падазрэнні ў шпіянажы, а ўжо бацька быў з ім, і ягоны статус цяпер вызначаецца. Мы спадзяемся, што да выстаўлення яму абвінавачанняў не дойдзе», - цытуе Радыё Свабода аднаго з дзяцей.

Аляксандр Алесін быў затрыманы 26 ці 27 лістапада — КДБ дакладнага дня не паведамляе. Ці абараняе хто з адвакатаў інтарэсы журналіста? Паводле звестак сваякоў Алесіна, спачатку яму быў дадзены гэтак званы «дзяжурны» адвакат, якога сваякі збіраліся замяніць, але пакуль гэтага не адбылося.

«У нас ёсць планы наконт адваката, нам прапанавалі чалавека, але зноў нагадаю, што была размова з супрацоўнікамі КДБ, і тыя сказалі, каб мы пачакалі да панядзелка. Таму мы і вырашылі, што калі б было ўсё гэтак сур'ёзна, дык трэба было б весці да яго незалежнага адваката. Магчыма, усё ж і не будзе ніякага абвінавачання, і яго выпусцяць. Таму мы вельмі разлічваем на другую палову дня».

У КДБ сітуацыю з Аляксандрам Алесіным па-ранейшаму не каментуюць.

Звесткі пра затрыманне Аляксандра Алесіна паводле падазрэнняў у здрадзе Радзіме і шпіянажы з’явіліся ў канцы мінулага тыдня. Гэтыя звесткі пакуль пацвердзілі толькі сваякі журналіста і праваабаронцы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео