BE RU EN
rss facebook twitter

Сетка аўтазаправак “А-100” перайшла на беларускую мову

08.01.2015
Сетка аўтазаправак “А-100” перайшла на беларускую мову
Аператарам рэкамендавана звяртацца да роднай мовы ў абслугоўванні ўсіх кліентаў.

- Наша мэта – пашырэнне моўнага асяроддзя, бо “А-100” – прыватная сетка аўтазаправачных станцый з беларускім капiталам. Мы паважаем нашу Радзiму, шануем мову, ганарымся беларускiм”, - цытуе генеральнага дырэктара ГК “А-100 АЗС” Ірыну Валадзько сайт кампаніі “Мова Нанова”.

Супрацоўнікі кампаніі на працягу 4 месяцаў аднаўлялі мову па праграме і пры дапамозе арганізатараў курсаў “Мова Нанова” , а таксама на ўнутраных трэнінгах. Цяпер вядзецца праца па стварэнні моўнага асяроддзя на паліўных станцыях. Пераход на беларускую мову будзе ажыццяўляцца паступова. Па-першае, афіцыйныя вэб-рэсурсы будуць (і ўжо часткова ёсць сайт кампании, афіцыйная суполка facebook) беларускамоўнымі. Па-другое, аператарам рэкамендавана абслугоўваць кліентаў на беларускай мове. Па-трэцяе, будуць заменены ўсе рэкламныя матэрыялы ў гандлёвых залах, з'явяцца цэтлікі на таварах на беларускай мове – некалькі тысяч найменняў бясплатна пераклалі эксперты службы “Хуткая моўная дапамога” курсаў “Мова Нанова” . Такiм чынам, праз некоторы час уся аздоба паліўных станцый стане беларускамоўнай.

На працягу 2015 года на паліўных станцыях магчыма будзе пачуць абедзве дзяржаўныя мовы: беларускую і рускую.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео