BE RU EN
rss facebook twitter

Лявон Баршчэўскі: Дзяржава хоча ўсё кантраляваць, нават кнігарні

06.01.2015 Сяргей Кажукоў, ЕўраБеларусь
Лявон Баршчэўскі: Дзяржава хоча ўсё кантраляваць, нават кнігарні
Афіцыйныя ўлады гатовы ставіць перашкоды нават кнігавыдаўцам, якія працуюць на карысць беларуская дзяржаве, але ня хочуць быць ёй цалкам падкантрольнымі.

5 снежня ў Эканамічным судзе Мінска пачаўся разгляд знакавай справы для выдаўцоў і прадаўцоў кніжнай прадукцыі. Уладальнік знакамітай кнігарні “ЛогвінаЎ” Ігар Логвінаў праз намаганні дзяржаўных органаў можа быць аштрафаваны на каля мільярд беларускіх рублёў.

Справу супраць выдаўца ў судзе ініцыявала інспекцыя па падатках і сборах Центральная раёна Мінску. Менавіта яна ў снежні распачала пазапланавую праверку кнігарні по патрабаванні Міністэрства інфармацыі.

У выніку праверкі на кнігарню быў ускладзены штраф, які падатковыя органы вырашылі спагнаць праз суд. Своё рашэнне дзяржорган матываваў тым, што кнігарня займалася рэалізацыяй друкаваная прадукцыі без неабходнай ліцэнзіі кнігараспасюджвальніка, якую выдае Мінінфарм.

Неабходна адзначыць, что заканадаўчыя патрабаванні аб атрыманні такой ліцэнзіі з’явіліся толькі ў 2014 годзе. Пры гэтым атрымаць ліцэнзію Логвінаў спрабаваў ажно восем разоў, але кожны раз безвынікова.

Дарэчы, ня самыя прыемныя ўзаемаадносіны з Міністэрствам інфармацыі ў Логвінава назіраюцца ўжо не першы год. У кастрычніку 2013 года міністэрства пазбавіла ліцэнзіі выдавецтва “Логвінаў”, якое існавала ўжо больш за дзесяцігодзе і займалася пераважна выпускам сучаснай беларускай літаратуры, у тым ліку навуковай па разных дысцыплінах, а таксама перакладамі.

Падставай для пазбаўлення ліцэнзіі стаў выпуск фотаальбома “Прэс-фота Беларусі – 2010”, які быў прызнаны судом Аршанскага раёна экстрэмісцкім.

Учарашні разгляд справы пачаўся не без скандалу: у суд спачатку не пускалі тых, хто прыйшоў падтрымаць выдаўца, а затым не знайшлі належнага памеру залы, правёўшы слуханні ў прыёмнай намесніка старшыні суда.

“Было незвычайна і не вельмі прыемна”, - ахарактарызаваў пачатак працэсу Логвінаў. Наступнае судзебнае паседжанне працягнецца 9 студзеня.

Учора ж была пададзена скарга на Міністэрства інфармацыі, з якім судзебных разбяральніцтваў раней уладальнік кнігарні стараўся пазбегнуць.

Сам Логвінаў бачыць перадузятае стаўленне да кнігарні дзяржоргана. “Раней мы спрабавалі вырашыць праблемы з ліцэнзіяй, выпраўляючы заўвагі міністэрства, але кожны раз знаходзіліся нейкія новыя. На той час мы лічылі падачу скаргаў немэтазгодным, хаця цяпер аб гэтым нават шкадуем”, - адзначыў ён.

- Кнігарня “ЛогвінаЎ” важная па падбору кніг, - адзначыў у інтэрвью Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” філолаг і перакладчык Лявон Баршчэўскі. - Ні ў воднай кнігарні няма такой разнастайнасці і колькасці, напрыклад, літаратуры па філасофіі, прычым не толькі беларускіх, але і маскоўскіх выдавецтваў.

Зноў жа, гэта кнігарня, дзе заўсёды працавалі па-беларуску, паказвалі ўзор, як афармляецца памяшканне, як патрэбна працаваць з наведвальнікамі. Яна выбівалася з традыцыйна вядомай нам сістэмы кнігагандлю, хоць я і не хачу нешта кепскае казаць пра яе. Але менавіта падборам кніг, людей, якая працуюць у ёй, яна адрозніваецца ад іншых у лепшы бок.

- Як вы лічыце, чым скончыцца справа? Ці вырашаны ўжо лёс кнігарні? Судзебные слуханні што-небудзь могуць змяніць, ці яны – простая фармальнасць?

-​ Я думаю, калі б дзяржава не вырашыла ўсе, яна б і не пачынала гэту справу. У цывілізаваных краінах няма права, якое дзейнічае заднім чыслом. Кнігарня працавала да ўвядзення гэтак званых ліцензій, значыць, па нармальнаму праву яна павінна працаваць і далей.

 Хацеў бы памыліцца, але рашэнне прымалі, відавочна, людзі, якія спачатку паслалі праверку, а потым пераслалі яе вынікі ў суд. На жаль, у мяне песімістычная, слабая вера ў гэты суд.

-​ Якую пагрозу, на ваш погляд, бачыць дзяржава ў дзейнасці незалежных выдаўцоў?

-​ Думаю, рацыянальна гэта патлумачыць нельга. Магчыма,  канкрэтным чыноўнікам быў як мазоль на воку, што кнігарня не ўваходзіць у дзяржаўную сістэму, што яна гандлюе літаратурай, у тым ліку, прывезенай з-за мяжы. Што ўсе гэта знаходзіцца па-за яе кантролем. Беларуская дзяржава сёння хоча кантраляваць усё.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео