BE RU EN
rss facebook twitter

Паўсотні валютчыкаў злавілі міліцыя і дзяржкантроль пасля новаўводзінаў Нацбанку

05.01.2015
Паўсотні валютчыкаў злавілі міліцыя і дзяржкантроль пасля новаўводзінаў Нацбанку
Затрымлівалі нават пенсіянерак і непаўнагадовых. Канфіскавана каля 50 тысяч долараў.

Пасля ўвядзення Нацбанкам 30% збору пры набыцці валюты, міліцыя пачала паведамляць пра затрыманні за “незаконныя валютныя аперацыі” на сваім сайце. Ужо на чацвёрты дзень пасля ўвядзення новых правілаў затрымліваюць чацвярых мінчан, са спасылкай на міністэрства ўнутраных спраў паведамляе "Еўрарадыё".

У дваіх міліцыянты канфіскавалі 19,6 мільёнаў беларускіх рублёў і 950 долараў. Каля 2300 долараў, калі пералічваць па актуальным курсе.

Пасля, каля рынка "Экспабел" у Мінску бяруць яшчэ двух, на руках - 10,8 мільёнаў рублёў і 315 долараў, не густа, усяго 1059 долараў. Адзін з затрыманых - непаўнагадовы, нарадзіўся ў 1998 годзе.

Памяняць грошы ў абыход абменніка спрабавалі жыхары Туркменістана і В’етнама. У першага вынялі 1100 долараў, а ў в’етнамца - больш за 2 тысячы долараў.

Затрымлівалі нават пенсіянераў. Так, у Мінску пад Новы год затрымалі пенсіянерку з Мінска і жыхара Баранавіч, у якіх было 16 мільёнаў і 47 долараў на дваіх.

Валютчыкаў знаходзілі да абеду, у асноўным ранкам. Асноўныя кропкі - “Экспабел” і чыгуначны вакзал у Мінску. У палове выпадкаў валютчыкі мелі на руках расійскія рублі, амаль заўжды долары і беларускія рублі, максімум 19 мільёнаў.

Дзіўна, што міліцыя не паведамляе пра затрыманых валютчыкаў у іншых буйных гарадах такіх як Гомель, Брэст, Магілёў і Віцебск. За час дзеяння камісіі міліцыя паведамляе пра 12 выпадкаў. Па падліках "Еўрарадыё", у валютчыкаў канфіскавалі каля 30 тысяч долараў.

Яшчэ пра 37 фактаў паведамляе Дзяржкантроль. Сярэднюю здзелку ацэньваюць у 6,5 мільёнаў рублёў, што менш за максімальны штраф, прадугледжаны за гэтае правапарушэнне. Калі 6,5 мільёнаў рублёў памножыць на 37 вядомых выпадкаў, то ў валютчыкаў канфіскавалі каля 16 тысяч долараў. У дзяржкантролі дзейнічае гарачая лінія, куды грамадзяне могуць паведаміць, калі заўважаць валютчыкаў ці павышэнне коштаў у крамах. Але падрабязна пра гэта не кажуць: “званкі паступаць”, - каротка адказваюць у ведамстве.

Пры гэтым з 6 студзеня Нацбанк зніжае камісію на набыццё валюты да 10%

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео