BE RU EN
rss facebook twitter

Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 21 студзеня

03.01.2015
Магілёўскі абласны суд разгледзіць касацыйную скаргу выдаўца газеты “Вольны горад” 21 студзеня
Адпаведную інфармацыю ў судзе Крычаўскага раёна атрымаў рэдактар газеты Сяргей Няроўны.

“31 снежня я наведаў суд Крычаўскага раёна, каб больш падрабязна азнаёміцца з пратаколамі судовых пасяджэнняў, на якіх разглядаўся пазоў аб абароне гонару, годнасці, дзелавой рэпутацыі і кампенсацыі маральнай шкоды начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марыны Максімавай да незалежнай газеты “Вольны горад” і яе журналістаў, - распавядае Сяргей Няроўны. – Там мне і паведамілі, што разгляд нашай касацыйнай скаргі ў Магілёўскім абласным судзе адбудзецца 21 студзеня ў 10 гадзін. Я таксама даведаўся, што Марына Максімава ўжо змагла азнаёміцца з тэкстам касацыйнай скаргі Уладзіміра Кудраўцава”.

Журналісты газеты “Вольны горад” спадзяюцца, што судовая калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда прызнае абгрунтаванасць выкладзеных у касацыйнай скарзе аргументаў і адменіць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 8 снежня 2014 года.

Выдавец крычаўскай незалежднай газеты “Вольны горад” Уладзімір Кудраўцаў 17 снежня накіраваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Крычаўскага раёна па пазову начальніка аддзела ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Крычаўскага райвыканкама Марына Максімавай аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі ў судовую калегію па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда.

Выдавец “Вольнага горада” просіць судовую калегію адмяніць рашэнне суда Крычаўскага раёна ад 8 снежня 2014 года і спыніць вытворчасць па справе, спагнаць з Марыны Максімавай выплачаную ім дзяржпошліну ў памеры 225 000 рублёў, а таксама вынесці прыватнае вызначэнне на адрас суддзі суда Крычаўскага раёна Алены Азаранка за недастатковы прафесіяналізм.

Уладзімір Кудраўцаў лічыць, што пры прыёме да разгляду і разглядзе пазова Марыны Максімавай ў судзе Крычаўскага раёна былі дапушчаны пэўныя парушэнні, не былі прынятыя да ўвагі і адхілены многія хадайніцтвы журналістаў “Вольнага горада”. Выдавец спадзяецца, што ўсе гэтыя абставіны будуць улічаны судовай калегіяй па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда, і рашэнне суда Крычаўскага раёна будзе адменена.

Суддзя суда Крычаўскага раёна Алена Азаранка 8 снежня вынесла рашэнне спагнаць з журналістаў газеты “Вольны горад” - яе выдаўца Уладзіміра Кудраўцава, рэдактара Сяргея Няроўнага і журналіста Мікалая Гердзія кампенсацыю за нанесеныя Марыне Максімавай маральныя страты ў памеры 7 000 000 рублёў, аплачанай ёй дзяржпошліны ў памеры 450 000 рублёў, і выдаткаў, звязаных з удзелам яе прадстаўніка ў судзе ў памеры 3 600 000 рублёў.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”нагадвае, што падставай для падачы пазову стаў размешчаны 14 верасня 2014 года на інтэрнэт-сайце газеты “Вольны горад” артыкул “Не ў сваім крэсле?”, дзе выказвалася меркаванне, што начальнік ідэалагічнага аддзела ў “ідэалагічнай працы разбіраецца, як вядомая жывёла ў апельсінах”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео