BE RU EN
rss facebook twitter

Алесь Бяляцкі: Прысуды Навальным — класічная схема, якая існуе і ў Беларусі

31.12.2014
Алесь Бяляцкі: Прысуды Навальным — класічная схема, якая існуе і ў Беларусі
Праваабаронца, былы палітвязень Алесь Бяляцкі параўнаў суд над братамі Навальнымі з расправавамі над беларускімі дэмакратычнымі і праваабарончымі актывістамі.

«Не толькі беларускія ўлады выкарыстоўваюць любыя артыкулы Крымінальнага кодэксу, якія б маглі дыскрэдытаваць няўгодных ім людзей — грамадскіх актывістаў і праваабаронцаў. Напрыклад, артыкул, па якім быў асуджаны я, ужываўся супраць праваабаронцаў у 16 краінах. Дастаткова актыўна ён выкарыстоўваецца супраць праваабаронцаў цяпер у Азербайджане. Таму няма нічога дзіўнага, што і там, у Расіі, каб прыбраць нявыгаднага ўладам чалавека, які знаходзіцца ў жорсткай апазіцыі, крытыкуе расійскія ўлады за карупцыю, крытыкуе канкрэтна Уладзіміра Пуціна, быў скарыстаны такі прыём. Улады выкарыстоўваюць любыя магчымасці і здавалася б непалітычныя артыкулы для таго, каб прымусіць замаўчаць — Навальнага і падобных яму людзей», — адзначыў былы беларускі палітвязень.

Тое, што рэальна на 3,5 гады за краты пойдзе не Аляксей Навальны, а яго брат Алег, таксама мае паралель зь беларускай рэчаіснасцю, зазначае Алесь Бяляцкі ў каментары Радыё «Свабода»:

«Улады выкарыстоўваюць такі прыём, у выніку якога больш церпіць не сам актывіст, а яго сваякі. Такім чынам намацваюцца кропкі, каб ціснуць на няўгодных людзей праз іх сваякоў. У выпадку з Навальнымі — проста класычная схема. Калі браць беларускую рэчаіснасць, то я б прыгадаў Вінцука і Франака Вячоркаў і тое, як улады спрабавалі заціснуць сына, каб бацька спыніў сваю палітычную актыўнасць».

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео