BE RU EN
rss facebook twitter

5 студзеня адбудзецца суд над кнігарняй "ЛогвінаЎ"

29.12.2014
5 студзеня адбудзецца суд над кнігарняй "ЛогвінаЎ"
svaboda.org
Дзяржава будзе спаганяць амаль 1 мільярд рублёў, на які аштрафавалі кнігарню па выніках праверкі падатковай інспекцыі.

Суд над кнігарняй «ЛогвінаЎ» пройдзе 5 студзеня (панядзелак) у Эканамічным судзе (Мінск, вул.Акадэмічная 15, корпус 1). Пачатак а 15, піша "Наша Ніва".

Як пісалася раней, культавы інтэлектуальны адрас беларускай сталіцы апынуўся пад пагрозай знікнення.

Пазапланавая падатковая праверка прыйшла ў кнігарню «ЛогвінаЎ» у пачатку снежня. Памяшканне апячаталі, а дакументацыю ўзялі на вывучэнне. Па выніках праверкі кнігарню распячаталі. Але вынеслі суровае пакаранне за працу без ліцэнзіі Міністэрства інфармацыі.

Па выніках праверкі кнігарню аштрафавалі амаль на 1 мільярд рублёў – такой была сума продажаў кніг за год. Спаганяць гэтыя грошы будуць праз суд.

Уласнік кнігарні Ігар Логвінаў адзначыў, што за год ён восем разоў звяртаўся ў Мінінфарм па ліцэнзію. І кожны раз яму адмаўлялі. Адна з адмоў была звязана з тым, што Ігар… няправільна ўказаў паштовы індэкс.

Летась Міністэрства інфармацыі забрала ў выдавецтва «ЛогвінаЎ» ліцэнзію за выпуск альбома «Прэс-фота Беларусі 2011». Альбом прызналі нібыта экстрэмісцкім.

Кнігарня з’яўляецца месцам шматлікіх кніжных прэзентацый і гранічна значнай для нацыянальнай культуры і літаратуры прасторай.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео