BE RU EN
rss facebook twitter

Uzari & Maimuna прадставяць Беларусь на Еўрабачанні-2015

27.12.2014
Uzari & Maimuna прадставяць Беларусь на Еўрабачанні-2015
Пераможцы на 10 балаў апярэдзілі Анастасію Малашкевіч, якая заняла другое месца. Gunesh стала трэцяй. “Мілкі” Аляксандра Рыбака — толькі чацвёртыя.

Uzari & Maimuna прадставяць Беларусь на Еўрабачанні-2015, якое пройдзе 23 траўня ў Аўстрыі. Па выніках галасавання дуэт на 10 балаў апярэдзіў Анастасію Малашкевіч, якая заняла другое месца. На трэцім радку — ветэран нацыянальных адбораў на еўрапейскі конкурс спявачка Gunesh, якая ўдзельнічала ўжо ў 6-ы раз. А вось адны з фаварытаў фіналу, гёрлз-бэнд "Мілкі", сабраны пераможцам Еўрабачання-2009 Аляксандрам Рыбаком, — заняў толькі чацвёртае месца, паведамляе Еўрарадыё.

Усяго ў нацыянальным фінале прымалі ўдзел 15 выканаўцаў: Napoli, Lis, Дарыя, Gunesh, Яна Буцкевіч і гурт Muzzart, Валерыя Садоўская, Rostany, Жанет, Аляксей Грос, група Miлki, Uzari & Maimuna, гурт "Беатрыс", Віталь Варанко, Анастасія Малашкевіч і Tasha ODI.

Сёлета прадстаўніка Беларусі выбіралі па новай схеме: 7 галасоў ад журы і 1 ад гледачоў, якія галасавалі з дапамогай смс-паведамленняў і тэлефанаванняў. Спачатку арганізатары агучылі вынікі народнага галасавання, згодна з якім выканаўцам расставілі балы ад 1 да 12 (за выключэннем 2 і 11). У выніку на першае месца выйшаў брэсцкі гурт Muzzart, на другое — Miлki, трэцяе — Uzari & Maimuna.

Узначаліў журы старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Акрамя яго ў выбары прадстаўніка краіны на Еўрабачанні прынялі ўдзел народны артыст Беларусі, кампазітар Эдуард Зарыцкі, начальнік упраўлення мастацтваў Міністэрства культуры Мар'яна Драбовіч, міжнародны музычны крытык Андрэй Міхееў, журналіст і піяр-менеджар беларускіх прадстаўнікоў на Еўрабачанні ў 2013-м і 2014-м гадах Сяргей Андрыянаў, дырэктар дырэкцыі радыёстанцыі "Радыус ФМ" Алена Трашчынская, тэлевядучы і шоў-мен Дзмітрый Новік.

Уручаючы прыз пераможцу, старшыня журы Генадзь Давыдзька адзначыў, што ўсё было "сумленна".

"Цяжка было выбраць лепшых. Але ўсё было сумленна. Мы нават не размаўлялі. Кожны спрабаваў галасаваць так, як ён лічыць патрэбным. Увесь час хацелася камусьці падцягнуць балы, але конкурс — жорсткая штука. І калі чалавек выходзіць на рынг, нават гульнявы рынг, ён разумее, што можа прайграць. Гэта вельмі віртуальны пройгрыш, таму што тыя, хто сёння тут выступаў, — гэта нашы героі".

Сапраўднае імя Юзары — Юрый Наўроцкі. Яму 23 гады. Нарадзіўся ў Мінску ў 1991 годзе. Юзары вядомы як артыст, спявак, кампазітар і аранжыроўшчык. У 2011 годзе стаў лаўрэатам міжнароднага песеннага конкурсу "Новая хваля", які праходзіць у латвійскай Юрмале. Удзельнічаў у фіналах нацыянальнага адбору на Еўрабачанне у 2012-м і 2013-м гадах.

Скрыпачцы Маймуне 34 гады. Яна нарадзілася ў Санкт-Пецярбургу. Яе маці — ураджэнка Беларусі, бацька з Малі. У раннім узросце Маймуна пераехала на радзіму бацькі. Але ў 4 гады з-за непераноснасці афрыканскага клімату дзяўчынку адправілі да бабулі ў Магілёўскую вобласць. У 1999 годзе стала стыпендыятам спецыяльнага фонду прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі, а ў 2003-м — канцэртмайстрам прэзідэнцкага аркестра.

Фінал Еўрабачання-2015 пройдзе 23 траўня ў Вене. Паўфіналы адбудуцца 19 і 21 траўня.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео