BE RU EN
rss facebook twitter

Як беларусы рэагуюць на беларускую мову?

24.12.2014
Як беларусы рэагуюць на беларускую мову?
julia.white.blog.tut.by
Як ставiцца насельніцтва Беларусi да беларускамоўных суайчыннiкаў i цi есць ў грамадстве патэнцыял зрухаў у стаўленні да моўных пытанняў.

Кампанія “Будзьма беларусамі!” вырашыла даведацца пра стаўленне насельніцтва па краіне да беларускамоўных. Гэта ўжо не першае даследаванне, што робіць кампанія адносна нацыянальнай ідэнтычнасці, таму ёсць з чым параўноўваць. Больш за тое, некаторымі вынікамі сваіх ўласных даследаванняў падзяліўся і партнёр кампаніі — лабараторыя “Новак”. Аб гэтым кампанiя "Будзьма беларусамi" паведамiла Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi". 

Як паказала апытанне, беларусы станоўча ўспрымаюць людзей, якія размаўляюць па-беларуску. Цалкам ці часткова ўхваляюць беларускамоўных 76% беларусаў. Хутчэй не вітаюць беларускамоўных і цалкам не вітаюць 12,9% і 3,4% адпаведна. Яшчэ 7,7% не маюць меркавання на гэты конт (гл. Графік 1 ніжэй. *Графікі пададзеныя на той мове, на якой праходзіла апытанне, — рускай).

Графік 1. Як вы ставіцеся да людзей, якія размаўляюць па-беларуску? (2014 г., %)

Задаваліся рэспандэнтам пытанні і пра стаўленне да павелічэння дзяржаўнага фінансавання і падтрымкі беларускай мовы, і пра пашырэнне прысутнасці беларускай мовы на тэлебачанні і радыё. Адказы на іх таксама дэманструюць пазітыўную тэндэнцыю. Колькасць тых, хто вітаў бы абедзве гэтыя магчымасці, большая за колькасць тых, хто гэтага не хоча. Звяртае на сябе ўвагу і той факт, што на пытанне пра прысутнасць беларускай мовы на ТБ працэнт тых, хто не змог вызначыцца з адказам, складае амаль траціну ад апытаных — 34,7%. Такія лічбы, на думку эксперта-сацыёлага Лідзіі Міхеевай, могуць сведчыць пра некатэгарычнасць беларусаў, то бок пра пэўную схільнасць грамадскага меркавання да “сярэдніх”, больш лагодных фармулёвак і пазіцый у дачыненні да мовы, а таксама паказваюць на патэнцыял зрухаў у стаўленні да моўных пытанняў тых людзей, якія пакуль не вызначыліся ў сваіх пазіцыях ці не задумваліся пра гэта ўвогуле.

Графік 2. “Ці хацелі б вы, каб дзяржава больш фінансавала мерапрыемствы, накіраваныя на падтрымку беларускай мовы?”, “Ці хацелі б вы, каб беларуская мова больш прысутнічала на тэлебачанні і радыё?” (2014 г., %)

Адказы на пытанне “Што вы думаеце пра людзей, якія заўсёды размаўляюць толькі па-беларуску?” ёсць з чым параўноўваць: кампанія “Будзьма беларусамі!” задавала гэтае пытанне тройчы ў такой жа фармулёўцы — у 2009, 2011 і гэтым годзе. Параўнанне адказаў вымалёўвае наступную тэндэнцыю (гл. Графік 3 ніжэй). Амаль на 8% з 2009 года скарацілася колькасць тых, хто лічыць беларускамоўных людзей “сапраўднымі беларусамі, патрыётамі”, аднак пры гэтым менавіта такі адказ застаецца самым папулярным. Наступным па папулярнасці ідзе варыянт “Не звяртаю на гэта ўвагі, ніколі пра гэта не думаў”. Колькасць такіх людзей, для якіх праблема мовы ўвогуле не з’яўляецца заўважнай, павысілася ад 24,7% у 2009 годзе да 30,1% у 2014 годзе. Гэта дэманструе, што беларуская мова перастае быць якімсьці маркёрам.

Заўважна, што палярызацыя ў пытанні стаўлення да беларускамоўных праз іх вызначэнне “эліта нацыі” і “апазіцыя” ў апытанні 2014 г. знікла. Яшчэ ў 2011 годзе яна была больш адчувальнай.

Нязначная колькасць рэспандэнтаў у адпаведнасці са старымі савецкімі міфамі адносіць беларускую мову да мовы вёскі. З дадзеных апытання відавочна, што гэты стэрэатып пачынае паступова адыходзіць.

Графік 3. Што вы думаеце пра людзей, якія заўсёды размаўляюць толькі па-беларуску? (2009, 2011, 2014 гг., %)

Вынікі апытанняў сведчаць пра пазітыўнае стаўленне беларусаў да сваёй мовы і яе актыўных носьбітаў цягам апошніх пяці гадоў, што дае падставу кампаніі “Будзьма беларусамі!” меркаваць пра наяўнасць дакладнай і ўстойлівай тэндэнцыі.

Матэрыял быў падрыхтаваны пры дапамозе эксперта Лідзіі Міхеевай на падставе апытанняў, зробленых лабараторыяй “Новак” як на замову кампаніі “Будзьма беларусамі!”, так і самастойна. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео