BE RU EN
rss facebook twitter

Калядны сюрпрыз. Забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ

24.12.2014
Калядны сюрпрыз. Забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ
Мінскія ўлады не далі дазвол на правядзенне сольнага канцэрту Змітра Вайцюшкевіча ў ДК МАЗ. «Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», — кажа выканаўца.

Упраўленне ідэалагічнай работы і культуры Мінгарвыканкаму не дало дазвол на правядзенне канцэрту Змітра Вайцюшкевіча, заяўленага на 12 студзеня ў ДК МАЗ. Меркавалася, што ў гэты дзень выканаўца разам з гуртом WZ-Orkiestra зладзіць урэшце вялікую прэзентацыю праграмы на верш Генадзя Бураўкіна «Варанок», што выйшла ў 2013 годзе.

Рашэнне аб выдачы гастрольнага пасведчання на гэтае мерапрыемства ідэолагі зацягвалі як маглі. Звычайна арганізатар атрымлівае дазвол цягам пяці дзён, але ў яго могуць папрасіць прадаставіць дадатковыя матэрыялы, датычныя канцэрту і працягнуць разглядаць дакументы лішні тыдзень. «Яны тры тыдні чыталі тэксты маіх песень!» — кажа Зміцер Вайцюшкевіч. У выніку арганізатарам адмовілі на падставе таго, што ў іх адсутнічае дамова з канцэртнай пляцоўкай. Паводле правілаў падачы, дарэчы, дамову такую пры арганізацыі канцэртаў беларускіх выканаўцаў прадстаўляць узгадняючаму органу не трэба.

Адзін з арганізатараў канцэрту Віталь Супрановіч паведаміў, што яны мелі дамову з ДК МАЗ, але ў апошні момант яе спатрэбілася перарабіць — у сувязі са зменай фінансавых умоваў. Якраз у гэты час і была атрыманая адмова ў правядзенні канцэрту. Як стала вядома Tuzin.fm, дырэкцыя ДК МАЗ сама даслала ліст у Мінгарвыканкам, дзе было напісана, што дамова паміж імі і арганізатарамі канцэрту Вайцюшкевіча на дадзены момант не заключаная.

«Як адкруцілі гайкі, так і закруцілі», — расчаравана прамаўляе Зміцер Вайцюшкевіч. Да гэтага ў яго сарваліся яшчэ два выступы ў Беларусі. Пастаўлены ўжо ў план канцэрт у віцебскай філармоніі з ініцыятывы мясцовых ідэолагаў быў адменены, а ў Брэсце ніводная пляцоўка не пагадзілася прыняць апальнага артыста. «Я прызвычаіўся да забаронаў, хоць, вядома, не прымірыўся з імі. Цудоўна разумею, што ідэолагі маюць свой кодэкс, які з усіх сілаў бароняць, але мая творчасць абсалютна не нясе пагрозы і я іх кодэксу не парушаў!» — кажа Вайцюшкевіч, які пасля выбараў-2010 трапіў у забаронены спіс музыкаў. Упершыню легальна з таго часу ён выйшаў на сцэну на прэзентацыі праекту «Re:Песьняры» ў верасні 2014 году, а 29 кастрычніка ў Мінску прайшоў яго сольны канцэрт, узгоднены з уладамі. З нейкага ліха выканаўцу ізноў вярнулі ў чорны спіс, у якім па інфармацыі Tuzin.fm, да гэтага моманту быў адзін толькі самотны Міхалок.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео