BE RU EN
rss facebook twitter

БАЖ: Блакаванне сайтаў - прававое бязмежжа

23.12.2014
БАЖ: Блакаванне сайтаў - прававое бязмежжа
Беларуская асацыяцыя журналістаў выступіла з афіцыйнай заявай з нагоды масавага блакавання сайтаў пасля 19 снежня.

Пачынаючы з 19 снежня, некалькі інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў у Рэспубліцы Беларусь падвергліся блакіроўцы. Большасць з іх застаецца недаступнай на тэрыторыі краіны па сённяшні дзень. У прыватнасці, без тлумачэння прычынаў быў абмежаваны доступ карыстальнікаў да сайтаў belapan.com і belapan.bynaviny.bybelaruspartisan.orgcharter97.org, udf.by21.bygazetaby.com, zautra.by. ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" лічыць, што блакаванне шэрагу грамадска-палітычных сайтаў, за якое ніхто дагэтуль не ўзяў на сябе адказнасць, - гэта прававое бязмежжа. Няма ніякіх юрыдычных падстаў абмяжоўваць доступ грамадзян Беларусі да інфармацыі пра падзеі ў краіне, піша baj.by.

Такія захады напярэдадні чарговай прэзідэнцкай кампаніі фактычна пазбаўляюць яе сэнсу, бо ў краіне дэ-факта ўведзена надзвычайнае інфармацыйнае становішча. Натуральна, што яны таксама абсалютна супярэчаць міжнародным абавязальніцтвам Беларусі ў галіне свабоды медыя і прадэклараваным намерам кіраўніцтва краіны палепшыць адносіны з Захадам.

Відавочна, што атакі на незалежныя СМІ выклікаюць яшчэ большы недавер у грамадзян Беларусі да звестак, якія агучваюць афіцыйныя крыніцы. Гэта, у сваю чаргу, здольна толькі пагоршыць сітуацыю, у тым ліку эканамічную. Адсутнасць альтэрнатыўнай, прафесійна падрыхтаванай інфармацыі будзе спрыяць распаўсюду самых неверагодных чутак адносна рэальнага становішча спраў у краіне.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" патрабуе ад Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, а таксама ад ўсіх магчымых задзейнічаных у незаконным блакаванні суб’ектаў:

- Тэрмінова зрабіць усе магчымыя захады дзеля аднаўлення доступу да пералічаных сайтаў;

- Правесці праверку незаконнага абмежавання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь доступу да ўказаных вышэй сайтаў;

- Вызначыць асобаў, вінаватых у парушэнні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, і прыцягнуць іх да адказнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео