BE RU EN
rss facebook twitter

Вардамацкі: Прарасійскія настроі зніжаюцца, усё больш беларусаў лічаць анексію Крыма незаконнай

22.12.2014
Вардамацкі: Прарасійскія настроі зніжаюцца, усё больш беларусаў лічаць анексію Крыма незаконнай
Апошнім часам у настроях беларускага грамадства намеціліся істотныя перамены, адзначае сацыёлаг.

Вынікі лістападаўскага апытання, якое праводзіла Беларуская аналітычная майстэрня, сведчаць, што колькасць тых у Беларусі, хто апраўдвае далучэнне Крыма, склала 59,9% у параўнанні з 67,8% у верасні. “Гэта значыць, на 7,9% менш. А гэта ўжо статыстычна значная велічыня, якая выходзіць за рамкі хібнасці”, - цытует Вардамацкага “Наша ніва”.

Падае і давер да Расіі, як да братняй дзяржавы. Вырасла колькасць тых, хто лічыць, што Расія можа распачаць у адносінах да Беларусі дзеянні, аналагічныя дзеянням адносна Украіны.

Вардамацкі таксама адзначае падзенне прарасійскіх арыентацый і пад’ём праеўрапейскіх. Прычынамі гэтага ён называе беларуска-расійскія гандлёвыя войны, інфармацыю з Украіны і ўжо відавочную міжнародную ізаляцыю Расіі.

"Гэты працэс насіў у папярэднія месяцы назапашвальны характар. Дынаміку як прарвала менавіта да лістапада. Аднак — і мы заўсёды гэта падкрэсліваем — пабачым далейшае развіццё. Пра што ідзе гаворка — пра звычайныя флуктуацыі ці генеральны кірунак — пакажуць толькі трэнды наступных рэгулярных вымярэнняў", — сказаў ён.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео