BE RU EN
rss facebook twitter

У шорт-лісце прэтэндэнтаў на пасаду рэктара ЕГУ засталося тры кандыдатуры

18.12.2014
У шорт-лісце прэтэндэнтаў на пасаду рэктара ЕГУ засталося тры кандыдатуры
Гэта выканаўца абавязкаў рэктара Дэвід Полік, а таксама Аляксандр Мілінкевіч, кандыдат фізіка-матэматычных навук, і Таццяна Шчытцова, прафесар філасофіі ЕГУ.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі "Наша ніва" не знайшла.

Вядома, што ўчора і пазаўчора сустрэчы са студэнтамі праводзілі сем кандыдатаў, сярод якіх былі, у тым ліку, прарэктар ЕГУ Дарыус Удрыс і былы прарэктар Гродзенскага ўніверсітэта Алесь Краўцэвіч.

Паводле нашай інфармацыі, прэзідэнт ЕГУ і ягоны доўгачасовы рэктар Анатоль Міхайлаў хацеў бы, каб рэктарам стаў Полік. Полік кіраваў некалькімі навучальнымі ўстановамі на Захадзе.

Многія выкладчыкі і грамадзянская супольнасць баяцца, што выбар Поліка будзе азначаць курс на камерцыялізацыю ўніверсітэта, што ён стане менш беларускім, а больш — для «рускамоўных з розных краін». Акрамя таго, хадзілі чуткі, што заробак Поліка большы, чым заробак усіх прафесараў ЕГУ разам узятых. Выкладчыкі гэтага не разумеюць. На іх думку, выбар Поліка апраўдае павышэнне сацыяльных гарантый для топ-мэнэджараў, але можа кепска адбіцца на фінансавым стане ўстановы. Ёсць негатыўны момант і ў біяграфіі Поліка — каледж, якім ён кіраваў перад тым, збанкрутаваў.

Шчытцова даўно працуе ў ЕГУ і, можна сказаць, належыць да яго школы. Яна была рэдактаркай часопіса ЕГУ «Топос».

Кандыдатуру Мілінкевіча вітала беларуская інтэлігенцыя і грамадзянская супольнасць.

У нядзелю 40 дзеячоў грамадства і культуры Беларусі, сярод якіх Уладзімір Арлоў, Аляксандр Вайтовіч, Алесь Бяляцкі, Радзім Гарэцкі, выступілі з недвухсэнсоўным зваротам, у якім заклікалі абраць рэктарам «грамадзяніна Беларусі».

Канчатковы выбар рэктара можа стаць вядомы сёння або заўтра.

 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео