BE RU EN
rss facebook twitter

Манеты з Астрожскім зніклі з банкаў і ўжо перапрадаюцца па 150 долараў

18.12.2014
Манеты з Астрожскім зніклі з банкаў і ўжо перапрадаюцца па 150 долараў
Фота: Наша ніва
Памятныя манеты Нацыянальнага банка Беларусі з выявай Канстанціна Астрожскага, якія пачалі прадаваць у аўторак, 18 снежня ўжо цяжка набыць.

У Мінску і срэбныя, і медна-нікелевыя манеты ўжо раскупілі. У банку сказалі, што не ведаюць, калі ў продаж паступіць новая партыя манет і ці паступіць увогуле, паведамляе Наша ніва.

Срэбныя манеты яшчэ засталіся ў гомельскім аддзяленні Нацбанка, а ў Магілёве яшчэ можна набыць як срэбныя, так і медна-нікелевыя манеты.

У аддзяленні Нацбанка ў Брэсце, Баранавічах, Пінску, Віцебску, Гродне, Полацку і Бабруйску манеты яшчэ ўвогуле не завозіліся.

Аднак на інтэрнэт-аўкцыёнах манеты з адбітым на іх Астрожскім ужо перапрадаюць па значна вышэйшых цэнах. Так, на аўкцыёне ay.by за медна-нікелевую манету просяць 10 даляраў ЗША, у той час як у Нацбанку яна прадаецца за 50 тысяч рублёў. Адзін з прадаўцоў прапануе купіць такую манету па бліц-кошце 150 даляраў.

Усяго было адбіта 5000 манет, прысвечаных гетману ВКЛ: 3 тысячы з медна-нікелевага сплаву і 2 тысячы са срэбра.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео