BE RU EN
rss facebook twitter

Віцебскі актывіст звярнуўся да міністра інфармацыі наконт неафашыстаў у эфіры СТВ

10.12.2014
Віцебскі актывіст звярнуўся да міністра інфармацыі наконт неафашыстаў у эфіры СТВ
Аршанскі актывіст, сябар ГА “БАЖ” Ігар Казмярчак звярнуўся да міністра інфармацыі Ліліі Ананіч з просьбай даць ацэнку дзеянням асоб, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы з удзелам расійскіх неанацыстаў.

Гаворка ў лісце вядзецца пра праграму “Нам и не снилось. Рождённые верой. 2 серия”, якая транслявалася 3 снежня 2014 года па тэлеканале СТВ (Сталічнае тэлебачанне).

“У якасці эксперта (у тытрах пад прозвішчам ён пазначаны як «лидер общественного движения») быў паказаны грамадзянін Расійскай Федэрацыі Максім Марцінкевіч, у асяродку неанацыстаў і сучасных прыхільнікаў фашызма ён вядомы пад мянушкай “Тесак”. Праграма была знятая пэўны час таму, бо з лістапада гэтага года Максім Марцінкевіч знаходзіцца ў зняволенні – ён ужо не першы раз асуджаны за распальванне міжнацыянальнай варожасці. Атрымліваецца, што парушальніка закона, асуджанага ў суседняй краіне, у Беларусі ўважаюць за “эксперта” – асобу, меркаванне якой мусіць лічыцца аўтарытэтным”, – тлумачыць свой учынак Ігар Казмярчак.

Ён лічыць ненармальным, што разважанні пра прыроду граху гучаць з вуснаў чалавека, які адкрыта называе сябе прыхільнікам неанацысцкіх ідэяў. У перадачы Марцінкевіч паказаны двойчы: першы раз, на 24-й хвіліне запісу, ён зняты пад час самасуда, які ўчыніў разам са сваімі паплечнікамі – проста на камеру наносіць удар чалавеку. Другі раз ён з’яўляецца на 42-й хвіліне і разважае пра тое, што такое грэх. Тут ён апрануты ў майку з лагатыпам фірмы “White rex”, якая спецыялізуецца на выпуску вопраткі для неанацыстаў. Гэта можна лічыць і схаванай рэкламай фірмы, лічыць аршанскі актывіст.

Сябар ГА “БАЖ” Ігар Казмярчак просіць, каб міністр інфармацыі дала “ацэнку з юрыдычнага і маральнага пункту гледжання дзеянням тых адказных асобаў, якія дапусцілі ў эфір СТВ праграмы якая папулярызуе сучасных дзеячоў фашызму”; зрабіла захады “па недапушчэнні ў далейшым з’яўлення на тэлебачанні лідараў сучасных фашыстаў у якасці экспертаў ці аўтарытэтаў”; пасадзейнічала таму, “каб цыкл перадачаў “Нам и не снилось” і іншых перадачаў сумнёўнага характару, якія транслююцца на СТВ, зніклі з эфіру беларускіх тэлеканалаў”.

Ён упэўнены, што і сам паказ такой перадачы ў эфіры дзяржаўнага тэлебачання ўскосна падпадае пад артыкул пра распальванне міжнацыянальнай варожасці. Таму піша: “Калі немагчыма прыцягнуць рэдактароў і кіраўніцтва тэлеканала СТВ да адказнасці крымінальнай ці адміністратыўнай, то яны павінны мець маральную адказнасць за прапаганду фашыстаў. Калі сёння “не даць па руках” за паказ сучаснага лідара нацыстаў у эфіры, то заўтра нам пакажуць Гітлера як маральнага аўтарытэта”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео