BE RU EN
rss facebook twitter

У польскім Сенаце ўшануюць Алеся Бяляцкага

10.12.2014
У польскім Сенаце ўшануюць Алеся Бяляцкага
10 снежня ў польскім Сенаце адбудзецца ўручэнне ўзнагароды Алесю Бяляцкаму, старшыні праваабарончага цэнтру «Вясна».

Праваабаронца будзе ўганараваны ўпаўнаважаным па правах чалавека прафесарам Ірэнай Ліповіч, паведаміла супрацоўніца бюро амбудсмэна Анэта Стэмпень.

- Гэта ўзнагародна імя Паўла Уладковіча, якую штогод уручае ўпаўнаважаны па правах чалавека людзям, якія абараняюць правы чалавека ў свеце насуперак лёсу. Уручаецца прэмія ў міжнародны дзень правоў чалавека.

Упершыню з 2006 года, калі пачалі ўручаць ўзнагароду імя Паўла Уладковіча, прэміяй будзе ўганараваны беларус, паведамляе Радыё Рацыя.

Узнагарода прысуджаецца штогод за абарону базавых каштоўнасцяў ды ісціны, нават супраць поглядаў і меркаванняў большасці.

Павел Уладкoвіч, у гонар якога заснавана ўзнагарода, – каталіцкі святар, навуковец, юрыст, пісьменнік, рэктар Ягелонскага універсітэта, абаронца інтарэсаў палякаў у спрэчцы з рыцарамі Тэўтонскага ордэна. Ён выступаў супраць хрысціянізацыі шляхам войнаў і гвалту і за права язычнікаў захаваць сваю ўласную палітычную ідэнтычнасць. Ён прадстаўляў Польшчу ў 1421 пры папскім двары ў Рыме.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео