BE RU EN
rss facebook twitter

КДБ учыніў ператрус у офісах на Фабрыцыуса ў Мінску - людзей паставілі ўздоўж сцен калідораў

04.12.2014
КДБ учыніў ператрус у офісах на Фабрыцыуса ў Мінску - людзей паставілі ўздоўж сцен калідораў
Раніцай 4 снежня ў будынак па адрасе Фабрыцыуса, 9/А прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек у форме і разам з панятымі пачалі ператрус у офісных памяшканнях. Што яны шукалі, невядома.

Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у офісным будынку па вуліцы Фабрыцыуса, 9/А ў Мінску. Прыкладна ў 11 гадзіне раніцы ў будынак прыйшлі некалькі дзясяткаў чалавек у форме і пачалі ператрус у офісных памяшканнях. Чытачы заўважылі на вопратцы гасцей нашыўкі з надпісам «КДБ», піша tut.by.

Што менавіта зацікавіла супрацоўнікаў камітэта, пакуль незразумела. У будынку знаходзіцца мноства офісаў розных кампаній — ад СТА і вэб-студыі да школы замежных моў, агенцтва перакладаў, салярыя, майстэрні па пашыве адзення і іншыя.

Паведамляецца, што ўсіх работнікаў па паверхах папрасілі пакінуць кожнае памяшканне і пастроіцца ўздоўж сцен калідораў. Пасля чаго ў пакоі запрашалі панятых і праводзілі агляд за зачыненымі дзвярыма.

Усяго ў будынку чатыры паверхі, на кожным з іх працавала каля дзясятка чалавек.

Па некаторых дадзеных, супрацоўнікі КДБ да гэтага часу знаходзяцца ў будынку, работнікам пакуль забаранілі выходзіць з будынка, некалькі мікрааўтобусаў размяшчаюцца на вуліцы.

Супрацоўнікі Tut.by паспрабавалі высветліць падрабязнасці ў іншых работнікаў цэнтра з розных офісаў. У некаторых супрацоўнікі адказваюць на званкі, аднак на пытанне пра ператрус або адмаўляюцца казаць, або ўдакладняюць, што «пра гэта казаць не могуць».

Начальнік прэс-службы КДБ Артур Стрэх паведаміў, што пакуль не можа даць якую-небудзь інфармацыю па гэтай нагоды, паабяцаўшы ўдакладніць гэтае пытанне ў бліжэйшы час.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео