BE RU EN
rss facebook twitter

Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка аштрафаны на 40 базавых велічыняў

02.12.2014
Гродзенскі журналіст Андрэй Мялешка аштрафаны на 40 базавых велічыняў
Гэта ўжо трэці для Мялешкі штраф за працу без акрэдытацыі.

Суд Ленінскага раённага суда Гродна (суддзя Юрый Казакевіч) аштрафаваў журналіста Андрэя Мялешку на 40 базавых велічыняў (6 млн. руб.) за парушэнне арт. 22.9 ч.2 КаАП.

Слуханні адбываліся ў кабінеце суддзі і доўжыліся паўтары гадзіны (з 10-й да 11.30).

Сведак з боку міліцыі ў судзе не было. Выступалі прафесар Валерый Чарапіца, які расказаў пра сутнасць свайго інтэрв’ю журналісту, а таксама загадчыца кафедры журналістыкі Гродзенскага універсітэта імя Я. Купалы Тамара Піваварчык. Па словах Андрэя Мялешкі, у размове з міліцыянтамі яна сцвярджала, што ў часе мерапрыемства пыталася ў журналіста пра яго акрэдытацыю. А на судзе 2 снежня заявіла, што наогул не бачыла, як прафесар Чарапіца даваў журналісту інтэрв'ю.

Пра ўзбуджэнне трэцяй па ліку адміністрацыйнай справы ў дачыненні да журналіста цягам 2014 года стала вядома ў сярэдзіне лістапада.

Андрэю Мялешку патэлефанавалі з Ленінскага РАУС Гродна і сказалі, што ў дачыненні да яго распачата новая адміністрацыйная справа па арт. 22.9 ч. 2 КаАП (“незаконы выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ”). Яго хацелі выклікаць у пастарунак, каб узяць тлумачэнні з нагоды інтэрв'ю з прафесарам гродзенскага ўніверсітэта Валерыем Чарапіцам, але журналіст запатрабаваў афіцыйнай позвы.

У той жа дзень у кватэру да журналіста прыйшлі старшы лейтэнант аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі Ленінскага РАУС Войцешка і прапаршчык Грынь, каб узяць тлумачэнні. "У мяне пыталіся, ці браў я ў прафесара Чарапіцы інтэрв'ю, калі гэта было, чым я займаюся, дзе працую... Яны сказалі, што ёсць некалькі сведкаў, якія пацвярджаюць, што гэтае інтэрв'ю было. Я ніякага пратакола не падпісваў, толькі тлумачальную, складзеную паводле маіх словаў", – распавёў прэс-службе ГА "БАЖ" Андрэй Мялешка.

Андрэя Мялешку сёлета ўжо двойчы штрафавалі за парушэнне арт. 22.9. ч.2 КаАП: першы раз – у чэрвені на 4 500 000 рублёў (30 базавых), другі – у кастрычніку на 5 250 000 рублёў (35 базавых). Нагодай былі артыкулы на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пра акцыю гродзенскіх лекараў “За здаровае сэрца” і пра стварэнне ў вобласці экалагічнага заказніка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео