BE RU EN
rss facebook twitter

Якія дамы ў Мінску самыя дарагія?

30.11.2014
Якія дамы ў Мінску самыя дарагія?
hata.by
Топ-5 сапраўды "залатога" жылля беларускай сталіцы.

Будаўнічы бум у Беларусі патроху змяняецца зацішшам. Галіна так і не ачуняла пасля эканамічнага крызісу. Даступных крэдытаў на нерухомасць мала (найтаннейшыя камерцыйныя — пад 30% гадавых), а змены ў дзяржаўнай палітыцы выціскаюць прыватных забудоўшчыкаў з гульні.

Новыя ўчасткі пад будаўніцтва атрымліваюць нямногія кампаніі. Затое шчыруе дзяржаўны МАПІД, ушчыльняючы сталіцу сваімі "панэлькамі". Бізнэс атрымліваецца прыбытковы, і кампанія ўваходзіць у пяцёрку самых паспяховых ААТ краіны, піша "Наша Ніва".

У дамах МАПІДа будуюцца тыя, хто дачакаўся сваёй чаргі на паляпшэнне жыллёвых умоваў.

Але пры гэтым сёлета атрымліваюць кватэры мінчукі, якія стаяць у чарзе з 1989 года! Яны плацяць па $700—800 за квадратны метр.

Астатнія, не гатовыя чакаць чвэрць стагоддзя, вымушаныя будавацца па большых цэнах. Якія прапановы ёсць на сталічным рынку?

Сярод самых танных варыянтаў — камерцыйныя прапановы ўсё таго ж МАПІДа. Квадратны метр каштуе ад $1200, і маленькія кватэры знікаюць з продажу за некалькі дзён пасля апублікавання праектнай дэкларацыі. У прыватнікаў цана пачынаецца ад $1300—1400. Такія дамы таксама распрадаюцца хутка, чаго не скажаш пра дарагія прапановы, якія чакаюць свайго купца год за годам.

"Наша Ніва" прапануе пяць самых дарагіх новабудоўляў Мінска.

1. "Поры года" (Кісялёва, 17)

Забудоўшчык — "Вытворча-­інвестыцыйная група"

Квадратны метр — $3000

Дом на вуліцы Кісялёва будуюць ужо каля 10 гадоў! Бізнэсмен Сяргей Дзямчук узводзіў у Мінску некалькі элітных жылых комплексаў, але грошы дольшчыкаў прапалі. У выніку Дземчука нядаўна прысудзілі да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Забудоўшчык запэўнівае, што сёлета дом нарэшце будзе здадзены ў эксплуатацыю. У ім каля 50 кватэр і пентхаўсаў, з іх засталіся непрададзенымі каля траціны. Паколькі метражы кватэр гіганцкія (ад 164 м2), самая танная каштуе каля $500 тысяч. І гэта за пустыя сцены!

Што можна атрымаць за такія грошы? У "Порах года" свая газавая кацельня, а таксама свідравіна глыбінёй 480 м для забору вады. На абгароджанай тэрыторыі, апроч дома, пабудуюць спартыўную залу, басейн і тэнісны корт.

Чаму дом назвалі "Поры года"? Кожны з чатырох пад’ездаў афармляюць у адпаведнасці з адным з сезонаў.

2. "Ля Траецкага" (Старажоўская, 6)

Забудоўшчык — "Трайпл".

Квадратны метр — $3000

25-павярховы дом быў здадзены ў эксплуатацыю яшчэ ў 2012 годзе, але некаторыя кватэры дагэтуль не прададзеныя. "Трайпл" шукае яшчэ каля 20 новых гаспадароў.

У кватэрах усталяваная сістэма "Разумны дом", якая кіруе электрычнасцю, водазабеспячэннем і безліччу іншых датчыкаў.

Пра гэты дом і ягоных жыхароў пісалася неаднаразова. Па меркаванні архітэктараў, "Ля Траецкага" катастрафічна псуе выгляд гістарычнай часткі Мінска. Затое забудоўшчыку, кампаніі мільянера Юрыя Чыжа, дом прынёс добры прыбытак. Па вечарах дом выглядае чорнай сцяной — у ім усё яшчэ не жыве амаль ніхто з ўласнікаў элітнай нерухомасці.

3. "Аквамарын" (Філімонава/Парніковая)

Забудоўшчык — "Тапас"

Квадратны метр — $2350—3900

Кампанія "Тапас" пакрысе становіцца найбуйнейшым прыватным забудоўшчыкам Мінска. Поспех звязваюць з асобай Паўла Белага — нападаючага прэзідэнцкай хакейнай каманды і намесніка дырэктара "Тапаса".

"Аквамарын" — адзін з жылых комплексаў, якія будуюцца непадалёку ад Нацыянальнай бібліятэкі. Яго збіраюцца здаць у трэцім квартале 2015 года.

У склад комплексу ўваходзяць два дамы вышынёй 6 і 9 паверхаў. Яны… дугападобныя. Арыгінальная задума архітэктараў можа стаць галаўным болем для стваральнікаў інтэр’ераў.

Яшчэ адна адметнасць — выгляд шасціпавярховіка. Фактычна, гэта тры асобныя будынкі, пакладзеныя на агульную платформу. Пад ёй спраектаваны падземны паркінг.

Галоўная перавага "Аквамарына" — блізкасць да вады і лесу. Прычым на рэндарах нават бачны пляж на беразе канала.

4. "Славянскі квартал" (Пераможцаў, 27—29)

Забудоўшчык — "Знешэканамбуд"

Квадратны метр — $2200—3400

Тры вежы насупраць новага музея Вялікай Айчыннай вайны расейцы пачалі будаваць яшчэ ў 2008 годзе. Цяпер ягоныя 350 кватэраў патроху засяляюцца, а апошнія непрададзеныя выстаўленыя на продаж.

Паколькі месца для стаянкі аўтамабіляў гаспадароў няма, выратаваннем становіцца падземная паркоўка, але цана машына-месца дасягае $33 тысяч.

5. Праспект Незалежнасці, 85Б/В/Г

Забудоўшчык — "Белрэканструкцыя"

Квадратны метр — $1800—3000

Гэта тыповы прыклад ушчыльнення старых мінскіх кварталаў. У двор паміж вуліцай Кузьмы Чорнага і праспектам Незалежнасці ўлезла некалькі васьміпавярховікаў. Першы з іх заселены ўжо даўно, цяпер распрадаюцца кватэры ў другім і будуецца трэці.

Для больш прывабнай рэкламы дамы аднесеныя да цэнтральнага праспекта, хоць знаходзяцца і на адлегласці ад яго. Затое і шум ад дарожнага трафіку не далятае.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео