BE RU EN
rss facebook twitter

Экс-намесніка старшыні Ваеннага суда будуць судзіць за хабар

30.11.2014
Экс-намесніка старшыні Ваеннага суда будуць судзіць за хабар
2 снежня ў Вярхоўным судзе Беларусі пачнецца слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка кіраўніка Ваеннага суда.

Былы ваенны судовы чыноўнік абвінавачваецца па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару), са спасылкай на Вярхоўны суд перадае БелаПАН.

Слуханне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка старшыні Ваеннага суда прызначана на 2 снежня. Імя чыноўніка пакуль не агучваецца. Але, згодна пэўным дадзеным, размова ідзе пра палкоўніка юстыцыі ў адстаўцы Юрыі Тузаве, паведамляюць Naviny.by.

Аб распачынанні крымінальнай справы ў дачыненні да яго раней не паведамлялася.

Мяркуючы паводле адкрытых крыніц, намеснікам старшыні Вайсковага суду Юрый Тузаў стаў у 2007 годзе. У той час вайсковую Феміду ўзначальваў сапраўдны генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Ад пасады суддзі і намесніка старшыні Вайсковага суду Юрый Тузаў быў вызвалены на падставе заключэння Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага суда ад 28 сакавiка 2014 года. У заключэнні паказвалася - "у сувязі з выхадам у адстаўку па стане здароўя, які перашкаджае выкананню службовых абавязкаў".

Вайсковыя суды ў Беларусі былі скасаваныя 1 ліпеня 2014 дэкрэтам Лукашэнкі №6 ад 29 лістапада 2013 "Аб удасканаленні судовай сістэмы Рэспублікі Беларусь".

Юрый Тузаў амаль не згадваўся ў беларускіх СМІ. У лістападзе 2009 года ў каментары для "Народнай газеты" з нагоды карупцыі ў органах памежнай службы, ён сказаў: "У большасці сваёй асуджаныя паводле карупцыйных спраў - людзі, якія першапачаткова станоўча характарызуюцца, інтэлектуальна развітыя і адукаваныя. Але яны не змаглі справіцца са спакусай, не змаглі перамагчы ў сабе карыслівыя падахвочванні..."

Справа будзе слухацца ў адкрытым рэжыме.
 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео