BE RU EN
rss facebook twitter

Украіна забараніла "Беларусь-24"

23.11.2014
Украіна забараніла "Беларусь-24"
Ад канала патрабуюць гарантый, што на ім не будуць хлусіць.

"Калі прымаюцца намі рашэнні аб адключэнні якога-небудзь каналу — гэта азначае прызнанне канала такім, які не адпавядае патрабаванням Еўрапейскай канвенцыі аб транспамежным вяшчанні. На падставе гэтага нашага рашэння кабэльныя апэратары адключаюць гэтыя каналы”, - цытуе Радыё “Свабода” старшыню Нацыянальнай рады па пытаньнях тэлебачаньня і радыёвяшчання Ўкраіны Юрый Арцёменка.

Усяго адключаныя 17 каналаў, такія як "Расія-24", "Лайфньюз" і іншыя. “А потым мы ўбачылі, што расійская прапагандысцкая машына так пабудавана, што яна пранікае і ў дзіцячыя сэрыялы, і ў дзіцячыя каналы, і тэлеканал "Гісторыя", калі ён паказвае карцінку, быццам гісторыя павінна быць адна, а нам паказваюць карцінку з Майдану і паралельна карцінку з фашыстамі, і яны іх параўноўваюць. Таму мы прызналі іх такімі, якія не адпавядаюць патрабаванням, у тым ліку расійскі канал "Гісторыя", "Беларусь-24", — сказаў Арцёменка.

Па яго словах, сітуацыя з тэлеканалам "Беларусь-24" з’яўляецца дастаткова цікавым прыкладам, бо ў цэлым ён не з’яўляецца адкрыта прарасійскім, аднак у яго эфіры транслююцца асобныя перадачы з адкрыта прапагандысцкім зместам.

"Беларусь-24" — гэта ўпершыню, калі сярод расійскіх быў забаронены беларускі канал. Канал — праўкраінскі, ён дае аб’ектыўную інфармацыю, але ў адной перадачы, якая ішла на досвітку... Гэта быў нейкі жах, гэта параўнанне з фашыстамі ўсіх украінцаў, жыдамасонамі. Не памятаю там дэталяў, але мы ўлічылі гэта, забаранілі, рэакцыя беларускага МЗС і беларускай кампаніі: "прабачце, вы за адным сюжэтам не разглядзелі агульную канцэпцыю канала". Мы напісалі ліст: «дайце гарантыю, што не будзеце хлусіць, і мы зноў вернем канал", - распавёў Арцёменка.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео