BE RU EN
rss facebook twitter

Пад Баранавічамі тонамі знішчалі рыбу (відэа)

20.11.2014
Пад Баранавічамі тонамі знішчалі рыбу (відэа)
У Баранавіцкім раёне з дазволу ўладаў людзі за лічаныя дні знішчылі тоны рыбы.

Вадасховішча Мышанка - месца адпачынку жыхароў Баранавічаў, дзе можна і выкупацца, і рыбу палавіць. Можна... было. Як сапсавалася старая дамба, мясцовыя ўлады вырашылі асушыць вадасховішча. А мясцовым дазволілі напаследак палавіць рыбы. Лоўля хутка ператварылася ў масавае знішчэнне.

"Так бяздзейнічае баранавіцкі БООР - Таварыства паляўнічых і рыбаловаў. На возеры каля 200 чалавек, каторыя падсакамі і жывадзёрамі вылоўліваюць рыбу", - расказаў Белсату мясцовы жыхар.

Лавіць рыбу ў каламутнай вадзе на Мышанку прыбеглі не беспрацоўныя і бяздомнікі - прыехалі людзі на машынах. Рыбе проста не далі шансаў, перагарадзіўшы спалучэнне з ракой мяхамі і камянямі. Апроч звычайных вудзільшчыкаў у бруд палезлі людзі з баграмі і сеткамі. Міліцыя назірала, каб рыбакі не біліся між сабой за рыбу. А біць рыбу можна было ў неабмежаванай колькасці.

Эколаг Рыгор Фёдараў падобныя дзеянні называе непасрэдным парушэннем законаў:

"Закон аб жывёльным свеце абавязвае прымаць меры да таго, каб не разбураліся экасістэмы і каб не знішчалі жывёлаў, у тым ліку рыбаў".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео