BE RU EN
rss facebook twitter

На віцебскіх журналістаў заводзяць адміністрацыйныя справы за фотаздымкі на фоне графіці

19.11.2014
На віцебскіх журналістаў заводзяць адміністрацыйныя справы за фотаздымкі на фоне графіці
5 лістапада, у сусветны дзень “Станем за журналістыку”, сябры ГА “БАЖ” сфатаграфаваліся на фоне будынка з малюнкам – выявамі клетак, з якіх вылятаюць зробленыя з газеты птушкі.

Цяпер удзельнікаў фотасесіі выклікаюць у Чыгуначны РАУС Віцебска і складаюць пратаколы за "ўдзел у несанкцыянаванай акцыі".

18 лістапада да начальніка аддзела аховы прафілактыкі і правапарадку АУС Чыгуначнага раёна Аляксандра Рыбакова выклікалі сябра ГА “БАЖ” Змітра Казакевіча.

– Міліцыянт сказаў мне па тэлефоне, што я мушу прыйсці і патлумачыць свой удзел у несанкцыянаванай акцыі. Я вельмі здзівіўся, бо ні ў якіх акцыях не ўдзельнічаў. Аказалася, што "акцыяй" міліцыянт лічыць супольныя фотаздымкі некалькіх чалавек, якія былі выкладзеныя ў сацыяльнай сетцы Facebook.

Супрацоўнік міліцыі паказаў мне раздрукоўкі з сайтаў, дзе гэтыя фотаздымкі таксама былі апублікаваныя. І сказаў, што ў тэксце да гэтых фотаздымкаў гаворыцца, што гэта была акцыя, хоць гэтага слова я там не заўважыў – гаварылася толькі, што журналісты фатаграфаваліся, правялі фотасесію.

У любым разе, у інтэрнэце можа быць любая інтэрпрэтацыя чаго заўгодна. Паводле такой логікі, усіх людзей, якія фатаграфуюцца, прыкладам, на вяселлі альбо навагоднім ранішніку ў маскарадных касцюмах, таксама можна абвінаваціць, назваўшы ўдзельнікамі несанкцыянаванай акцыі. На нашых фотаздымках выразна відаць, што мы не трымаем плакатаў, нічога не крычым і не патрабуем. Так што абвінавачанне лічу абсалютна беспадстаўным. І напісаў у пратаколе, што з фармулёўкай супрацоўніка міліцыі я не згодны, – распавёў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” Зміцер Казакевіч.

На сябра арганізацыі быў складзены пратакол аб удзеле ў несанкцыянаванай акцыі. Суд па справе Змітра Казакевіча прызначаны на 28 лістапада.

Па той самай справе тэлефонныя запрашэнні ў міліцыю атрымалі яшчэ некалькі чалавек. БАЖавец Кастусь Мардзвінцаў распавёў пра свой візіт у міліцыю:

– Аляксандр Рыбакоў склаў пратакол пра нібыта парушэнне мною артыкула 23.34 КаАП – нібыта я ўдзельнік несанкцыянаванай акцыі. Ён казаў, што я нібыта выказваў свае грамадскія інтарэсы, меркаванні і гэтак далей, калі фатаграфаваўся на фоне закінутага будынка былога Дома культуры. Я спрабаваў тлумачыць: “На гэтым будынку – вельмі прыгожы малюнак, які любяць многія жыхары Віцебска, у тым ліку і журналісты. Дык што, малюнак таксама крамольны, і “выражае нейкія грамадскія меркаванні"? І мастака таксама будуць прыцягваць да адказнасці?”

На гэтыя пытанні міліцыянт Аляксандр Рыбакоў адказаў, што да мастака прэтэнзій няма, бо гэта, маўляў, было даўно. Урэшце я адмовіўся даваць нейкія тлумачэнні, апеляваўшы да артыкула 27 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які дае кожнаму права не сведчыць супраць сябе, – распавёў Кастусь Мардзвінцаў.

Нагадаем, што 5 лістапада віцебскія БАЖаўцы выпускалі з клетак вольных птушак прэсы і фатаграфаваліся на фоне свайго любімага гарадскога графіці. Месца для перформансу было абрана невыпадкова: на будынку РДК ёсць графіці, якое шмат хто ў Віцебску лічыць мастацкім увасабленнем лёсу сучаснай вольнай прэсы. На сцяне намаляваныя тры клеткі, а скрозь краты прарываецца і ўрэшце ляціць на волю зробленая з газеты птушка.

Фотаздымкі віцебскіх журналістаў былі апублікаваныя ў віцебскай суполцы ў “Нашы ў горадзе”. Тут размяшчаюцца спасылкі на артыкулы пра Віцебск, фотаздымкі горада і яго жыхароў. Многія з гэтых матэрыялаў і фотаздымкаў перадрукоўваюць інтэрнэт-сайты, бо старонка адкрытая для ўсіх ахвотных. Серыя фотаздымкаў, якія ў міліцыі лічаць “доказамі правапарушэння”, называецца “Фотасесія на фоне любімага гарадскога графіці”.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео