BE RU EN
rss facebook twitter

Галадоўнікаў у Бабруйску адпусцілі з пастарунку пасля прафілактычнай гутаркі

10.11.2014
Галадоўнікаў у Бабруйску адпусцілі з пастарунку пасля прафілактычнай гутаркі
Чацвёра звольненых з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў працоўных, а таксама два журналісты выйшлі на волю праз дзве гадзіны пасля затрымання міліцыянтамі.

Звольненыя з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў чацвёра сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага - Мікалай Жыбуль, Алег Шаўчэнка, Аляксандр Варанкін і Аляксандр Грамыка абвясцілі галадоўку яшчэ 5 лістапада. Яны патрабуюць аднавіць іх на працы, паколькі былі звольнены незаконна, з-за дзейнасці ў складзе СПБ, паведамляе "Еўрарадыё".

Раніцай у панядзелак звольненыя рабочыя прышлі да гарвыканкама. З прадстаўнікоў мясцовай ўлады да іх зноў ніхто не вышаў, але з'явілася міліцыя, у галадоўнікаў забралі пашпарты. Міліцыянеры прапанавалі ўдзельнікам акцыі праехаць за імі на ўласным аўтамабілі для разбіральніцтва ў аддзяленні. У пастарунку разам з імі апытвалі незалежных журналістаў Вячаслава Пяшко і Артура Бондарава. Праз дзве гадзіны іх вызвалілі.

Вось што распавёў Еўрарадыё Мікалай Жыбуль:

"Адпусцілі нас. Правялі размову з намі, прафілактычную. Працягваем сваю акцыю. Калі будзем і надалей яе працягваць, патрапім пад адміністрацыйнае пакаранне, штраф - да 30 базавых велічынь [4 млн 500 тысяч рублёў]".

Пратэстоўцы схіляюцца да таго, каб працягваць акцыю і дамагацца аднаўлення на працы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео