BE RU EN
rss facebook twitter

Бацькі дзяцей да трох гадоў будуць цалкам аплачваць садок

10.11.2014
Бацькі дзяцей да трох гадоў будуць цалкам аплачваць садок
Такія змены чыноўнікі рыхтуюць унесці ў Кодэкс аб адукацыі.

Групы для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў будуць функцыянаваць толькі на платнай аснове з поўным пакрыццём бацькамі выдаткаў на ўтрыманне малых, паведамляе агенцтва Мінск-Навіны.

Чыноўнікі падлічваюць, што год у садку абыходзіцца дзяржаве ў 19 мільёнаў рублёў.

"Унесці дадатак у артыкулы №№ 3 і 142 Кодэкса аб адукацыі, згодна з якімі групы для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў будуць функцыянаваць толькі на платнай аснове з поўным пакрыццём бацькамі выдаткаў на ўтрыманне малых. 

Шматдзетныя сем'і ды іншыя льготныя катэгорыі грамадзян гэтая норма не закране. У той жа час працуючым маці, дзецям якіх яшчэ не споўнілася 3 гады, прапануюць выплочваць дапамогу па доглядзе за дзіцем у поўным аб'ёме", - перадае агенцтва абмеркаванне з круглага стала па рэфармаванні адукацыі ў гімназіі №22.

Група па аналізе сістэмы адукацыі пры ўрадзе працуе ўжо трэці месяц. Акрамя віцэ-прэм’ера Анатоля Тозіка праблемы ў адукацыі вырашаюць міністр адукацыі Сяргей Маскевіч, Уладзімір Здановіч, Уладзімір Шымаў - агулам 36 чалавек.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео