BE RU EN
rss facebook twitter

Мікалая Статкевіча перавядуць з турмы ў калонію

09.11.2014
Мікалая Статкевіча перавядуць з турмы ў калонію
Палітвязню застаецца адбыць больш за два гады ад прысуджанага тэрміну.

Былога кандыдата ў прзідэнты Мікалая Статкевіча праз два месяцы мусяць перавесці з турмы ў калонію. Праз 2 месяцы, 12 студзеня 2015 скончыцца трохгадовы тэрмін пакарання Статкевіча турмой, піша "Радыё Свабода". Жонка палітвязня Марына Адамовіч разлічвае, што яе мужа вернуць у шклоўскую калонію, дзе яму застанецца адбыць ад агульнага тэрміну яшчэ 2 гады.

Нагадаем, экс-кандыдат ў прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 год зняволення нібыта за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Сваёй віны палітык не прызнаў і адмовіўся падпісваць прашэнне аб памілаванні да Лукашэнкі. Знаходзіцца Статкевіч у крытай турме ў Магілёве.

Жонка палітвязня Марына Адамовіч расказала журналістам, што ў лісце Статкевіч уступіў у завочную палеміку з Лукашэнкам адносна шляхоў развіцця беларускай мовы:

"Прачытаў у газетах, што галоўны начальнік прапанаваў трэцюю гадзіну беларускай мовы ў школах. Крок неабходны, але неэфектыўны без стварэння матывацыі - ведаць мову для жыццёвага поспеху. Беларусы вельмі прагматычная нацыя і не будуць масава прыкладваць намаганні, каб ведаць мову, калі ад гэтага ня будуць залежаць паступленне ў ВНУ, паспяховая вучоба ў ВНУ, паспяховая кар’ера".

Яшчэ Мікалай Статкевіч напісаў пра тое, што з ягонага турэмнага дворыку ўжо не бачна сонца:

"У прагулачным дворыку ў адным з куткоў яшчэ ёсьць сонечная пляма, але яна ўжо занадта высокая, каб ўбачыць сонца, нават калі падскочыш".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео