BE RU EN
rss facebook twitter

На Віцебск насоўваецца расейская экспансія, заяўляе праваабаронца

07.11.2014
На Віцебск насоўваецца расейская экспансія, заяўляе праваабаронца
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў даслаў электронны зварот на сайт Аляксандра Лукашэнкі, нагодай якого сталася сувэнірная прадукцыя, якая прадаецца ў Віцебску.

"У гандляроў сувэнірамі, якія стаяць уздоўж вуліцы Суворава ў Віцебску, можна часам заўважыць прадукцыю вельмі сумнеўнага ідэалягічнага зьместу, не кажучы ўжо пра мастацкія вартасьці. Ды прыкладу, гэты магніт. На ім выявы дзяржаўных сьцягоў Беларусі і Расеі, а таксама выявы Аляксандра Лукашэнкі і Ўладзімера Пуціна, якія паціскаюць адзін аднаму рукі. Подпіс:"Расея. Белая і Вялікая". Нібыта абедзьве дзяржавы ёсьць адзінай краінай”, - паведаміў Левінаў Радыё “Свабода”.

"На Беларусь, у прыватнасьці, на горад Віцебск, марудна, але ўпэўнена распаўсюджваецца экспансія з боку Расейскай Фэдэрацыі. То ў нас нейкія людзі, прыкідваючыся глуханямымі, раздаюць расейскія сьцяжкі, а ДАІ нібыта не заўважае парушэньняў, нават калі гэта адбываецца на праезднай частцы. ДАІ не зьвяртае ўвагу і на георгіеўскія стужкі, затое бела-чырвона-белую сымболіку прымушае прыбіраць. Цяпер вось ажыцьцяўляецца продаж сувэнірнай прадукцыі антыбеларускага зьместу. Я лічу неабходным, каб кіраўніцтву Віцебска і вобласьці ўказалі на недапушчальнасьць падобных рэчаў", — напісаў у звароце да Лукашэнкі Левінаў.

Гандаль сувэнірнай прадукцыяй на пешаходнай частцы вуліцы Суворава ў цэнтры Віцебску санкцыянаваны мясцовымі ўладамі. Разьлік зроблены на тое, што яна прыцягне ўвагу турыстаў.

На памежнай Віцебшчыне самая большая частка турыстаў — менавіта з Расейскай Фэдэрацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео