BE RU EN
rss facebook twitter

Яшчэ адну незалежную журналістку вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі

04.11.2014
Яшчэ адну незалежную журналістку вінавацяць у супрацы з замежным СМІ без акрэдытацыі
Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Аліны Літвінчук – ужо дзясятая па ліку сёлета, заведзеная паводле арт. 22.9 КаАП.

Сябру ГА “БАЖ” Аліну Літвінчук з Брэста абвінавачваюць у парушэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Паводле пратакола, яе вінавацяць у “незаконнай перадачы і вырабе інфармацыі замежнаму сродку масавай інфармацыі, які не мае акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.

Аліну Літвінчук выклікалі позвай у адзін з апорных пунктаў Брэста ў якасці сведкі па адміністрацыйнай справе. Калі 29 кастрычніка журналістка наведалася ў міліцэйскі пастарунак, ёй патлумачылі, што яна з’яўляецца абвінавачанай. У якасці “пацярпелага” ў пратаколе фігураваў кіраўнік Брэсцкага гарадскога аддзялення грамадскай арганізацыі “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” Аляксандр Драчук.

Да пратакола быў прыкладзены зварот за подпісам намесніка начальніка ўпраўлення КДБ па Брэсцкай вобласці А. Крупенькіна ад 1 кастрычніка 2014 года, які рабіў выснову пра “незаконную журналісцкую дзейнасць ад імя замежнага сродку масавай інфармацыі Літвінчук А.С.” У звароце, у прыватнасці, гаварылася, што 25 верасня г.г. журналістка ўзяла інтэрв’ю ў кіраўніка грамадскага аб'яднання “Хрысціянская садружнасць дарослых і маладых” Аляксандра Драчука і падрыхтавала публікацыю па праблеме ўжывання насельніцтвам брэсцкага рэгіёна наркатычных рэчываў. Гэты матэрыял у верасні быў размешчаны на сайце “Беларускага Радыё Рацыя” пад назвай “Аднагодкі школьнікаў распавядуць пра шкоду спайсу”. Такім чынам, адзначаецца ў звароце, “у дзеянні Літвінчук А.С. бачацца прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага арт. 22.9 КаАП Рэспублікі Беларусь (незаконны выраб прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі)”.

Да матэрыялаў была таксама прыкладзеная пастанова пра прыпыненне справы аб адміністрацыйным правапарушэнні за подпісам намесніка начальніка АУС адміністрацыі Ленінскага раёна г. Брэста падпалкоўніка міліцыі А. В. Кугача. Ён спасылаўся на немагчымасць апытаць Літвінчук і героя яе матэрыялу.

Азнаёміўшыся з матэрыяламі справы, журналістка адмовілася даваць паказанні, скарыстаўшыся канстытуцыйным правам не сведчыць супраць самой сябе.

Пасля гэтага супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Сверба склаў адпаведны пратакол і ўручыў ёй позву ў суд на 6 лістапада. Пры гэтым ў пратаколе засталіся пустымі графы з дадзенымі пацярпелага і сведак.

Увечары 31 кастрычніка гісторыя атрымала нечаканы працяг: супрацоўнікі міліцыі паспрабавалі пранікнуць у кватэру журналісткі, каб перапісаць пратакол, які суд вярнуў на дапрацоўку.

“Каля 20 гадзін у дзверы кватэры, дзе я пражываю, пачалі настойліва званіць, – распавяла Аліна Літвінчук службе маніторынгу ГА "БАЖ". – Дзверы я не адчыняла, бо папярэдне пра свой візіт мне ніхто не паведамляў, і ў госці я нікога не чакала. Літаральна праз 2-3 хвіліны я пачула, як з грукатам былі адчыненыя дзверы агульнага калідора, а потым пачаліся моцныя штуршкі ў дзверы маёй кватэры. У мяне скалался думка, што іх могуць проста выламаць. Далей пасыпаліся пагрозы, і незнаёмы голас запатрабаваў адчыніць “па-добраму”, бо “ты ўсё адно адсюль выйдзеш і нікуды не дзенешся”. Таксама прагучала, што “гэта міліцыя, раім паспяшацца”.

Перш чым адчыніць дзверы, Аліна Літвінчук патэлефанавала на нумар 102 і распавяла пра спробу незаконнага пранікнення ў жылое прыватнае памяшканне. Як высветлілася, каля ўваходу ў агульны калідор знаходзіўся той самы супрацоўнік міліцыі Дзмітрый Сверба ў цывільным адзенні, які патлумачыў спробу пранікнення ў жылое памяшканне “некарэктнымі паводзінамі свайго напарніка”. Па яго словах, накіраваную ў суд справу вярнулі міліцыі на дапрацоўку, і ён прышоў да Літвінчук, каб перапісаць пратакол.

Журналістка зноў адмовілася даваць паказанні і падпісваць новы пратакол. Пры гэтым яна заўважыла, што ў графе “сведка” з'явіліся дадзеныя Аляксандра Драчука, а графа “пацярпелы” аказалася гэтым разам пустой. Фатаграваць матэрыялы справы супрацоўнік міліцыі забараніў.

Адміністрацыйная справа ў дачыненні да Аліны Літвінчук – ужо дзясятая па ліку сёлета, заведзеная паводле арт. 22.9 КаАП, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео