BE RU EN
rss facebook twitter

Зміцер Вайцюшкевіч: Алена Танкачова – прыгожая, разумная жанчына, якая вельмі патрэбна Беларусі

03.11.2014 Аляксей Юрыч, ЕўраБеларусь
Зміцер Вайцюшкевіч: Алена Танкачова – прыгожая, разумная жанчына, якая вельмі патрэбна Беларусі
Сітуацыя ў краіне і так знаходзіцца пад татальным кантролем, таму чарговая зачыстка палітычнай і грамадскай прасторы проста губляе сэнс.

5 лістапада кіраўніцу Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алену Танкачову могуць дэпартаваць з Беларусі. У гэты дзень Упраўленне ўнутраных спраў адміністрацыі Першамайскага раёна Мінска разгледзіць справу пра высылку праваабаронцы з нашай краiны.

Падставай для гэтых рашэнняў стала перавышэнне хуткасці, зафіксаванае відэакамерам.

Наколькі адэкватным пакараннем з’яўляецца дэпартацыя праваабаронцы за перавышэнне хуткасці? Ці выпадкова гэтая сітуацыя ўзнікла напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі? Што можна проціпаставіць дзяржаўнаму абсурду?

Сітуацыю вакол праваабаронцы Службе iнфармацыi "ЕўраБеларусi" каментуе музыка Зміцер Вайцюшкевіч, якога нядаўна выключылі з “чорных спісаў” пасля трохгадовага забыцця.

- Праваабаронцу Алену Танкачову пазбавілі віду на жыхарства плануюць дэпартаваць  з Беларусі за перавышэнне хуткасці. Наколькі адэкватнае пакаранне ўлады абралі для “злачынцы”?

- На Беларусі гадоў 20 адбываюцца падобныя сітуацыі: кагосьці садзяць, кагосьці высылаюць, а некага проста “просяць” памаўчаць. Сам я досыць спакойна стаўлюся да падобных гісторый.

Іншая справа, што за кожным такім здарэннем стаяць жывыя людзі. Алена Танкачова – прыгожая, разумная жанчына, якая вельмі патрэбна Беларусі.

- Арышты, зняволенні, пераслед іншадумцаў даўно не навіна для Беларусі, як вы правільна сказалі. Але падобныя дзеяні ўладаў, напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, набываюць выразную палітычную афарбоўку.

- Так, сапраўды набліжаецца нейкая палітычная кампанія. Але я не разумею, навошта яшчэ раз перапахваць поле, тысячы разоў узаранае. Сітуацыя ў краіне і так знаходзіцца пад татальным кантролем,  таму чарговая зачыстка палітычнай і грамадскай прасторы проста губляе сэнс.

- Спадар Зміцер, вы як ніхто іншы, бадай, ведаеце, што значыць апынуцца “па-за законам” без усялякай прычыны: толькі нядаўна вас выключылі з “чорных спісаў” музыкаў пасля трохгадовай забароны. Што можна проціпаставіць дзяржаўнаму абсурду?

- Я б вельмі хацеў, каб беларуская ўлада прымала мудрыя рашэнні. Час канфліктаў павінен прайсці, перад Беларуссю паўсталі зусім іншыя выклікі. Калі дзяржава дэкларуе нейкую адлігу, ці адкручванне гаек, заўсёды можна вырашыць сітуацыю ці праблему з карысцю для Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео