BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусі будзе новая літаратурная прэмія - за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction)

16.10.2014
У Беларусі будзе новая літаратурная прэмія - за кнігу ў галіне непрыдуманай літаратуры (non-fiction)
У сучаснай Беларусі існуе патрэба падтрымкі і развіцця непрыдуманай літаратуры. Для спрыяння вырашэнню гэтых задач засноўваецца Прэмія імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў.

У 2011 г. у выдавецтве «Лімарыус» была запачаткаваная кніжная серыя «Беларуская мемуарная бібліятэка», галоўнай ідэяй якой - публікацыя успамінаў беларусаў і пра Беларусь, што з’яўляюцца адным з жанраў непрыдуманай літаратуры.

Першай кнігай, якая пабачыла свет у гэтай серыі, сталі «Успаміны пасла» эмігранта Аляксандра Стагановіча (1890—1988), нагадвае прэс-служба Саюза беларускіх пісьменнікаў. У хуткім часе была апублікаваная і кніга ягонай жонкі Марыі Стагановіч (1898—1995) «Мае ўспаміны». У 2015 г. спаўняецца 125 гадоў ад нараджэння Аляксандра Стагановіча і 20 гадоў ад смерці Марыі. Іх дачка, вядомая мастачка, што жыве ў Нью-Ёрку, Тамара Стагановіч-Кольба, жадаючы ўшанаваць памяць пра бацькоў і падтрымаць непрыдуманую літаратуру, вырашыла заснаваць прэмію іхняга імя за кнігу ў гэтай галіне.

Прэмія мае быць уручана ў 2015 г. за кнігі, надрукаваныя ў Беларусі на беларускай мове ў перыяд 2011—2014 гг.

Партнёрамі ў арганізацыі конкурсу і ўручэнні прэміі выступаюць: Беларускі інстытут навукі і мастацтва, ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», МГА «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына», выдавецтва «Лімарыус».

На прэмію могуць быць вылучаны кнігі, напісаныя ў галіне непрыдуманай літаратуры наступных жанраў:

— Мемуары, успаміны, дзённікі, эпісталярная спадчына (не толькі ўласныя, але і публікацыі чужых),

— Біяграфіі,

— Травелогі (падарожныя нататкі),

— Дакументальная проза.

Трох пераможцаў конкурсу вызначыць кампетэнтнае журы ў складзе:

— старшыня секцыі непрыдуманай літаратуры ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў, сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», галоўны рэдактар альманаха «Запісы БІНіМ», кандыдат гістарычных навук Наталля Гардзіенка,

— сябра Управы ЗБС «Бацькаўшчына», загадчык аддзелу старадрукаў і рэдкіх выданняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь Валер Герасімаў,

— сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль,

— дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва Ганна Запартыка,

— літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАНБ, кандыдат філалагічных навук Ганна Кісліцына,

— літаратуразнаўца, сябра Беларускага ПЭН-цэнтра, супрацоўнік рэдакцыі часопіса «Маладосць» Ціхан Чарнякевіч,

— дырэктар выдавецтва «Лімарыус» Марына Шыбко.

Агульны памер прэміі будзе падзелены паміж трыма пераможцамі, кожны з якіх атрымае таксама дыплом і памятны медаль.

Правам намінавання на прэмію імя Аляксандра і Марыі Стагановічаў валодаюць як аўтары ці выдаўцы, так і члены журы конкурсу.

Пры вылучэнні кнігі на прэмію трэба да 19 студзеня 2015 г. перадаць у аргкамітэт папяровы і/ці электронны варыянт тэкста. Папяровыя выданні трэба прадстаўляць у Саюз беларускіх пісьменнікаў па адрасе: 220012, Мінск, вул. Кузьмы Чорнага, 31–906. Электронныя версіі выданняў можна дасылаць на адрас: [email protected]. Пры перадачы ці дасылцы кніг на прэмію трэба рабіць адмысловую пазнаку «Прэмія А. і М. Стагановічаў».

Тэлефон для даведак: 8 (017) 200-80-91.

Імёны пераможцаў будуць абвешчаны ў красавіку 2015 г.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео