BE RU EN
rss facebook twitter

Генпракуратура – фрылансерам: самі абскарджвайце прысуды

15.10.2014
Генпракуратура – фрылансерам: самі абскарджвайце прысуды
Генеральная пракуратура раіць журналістам – фрылансерам самастойна абскарджвать незаконныя прысуды.

"Беларуская асацыяцыя журналістаў" атрымала адказ на сваю заяву пратэсту з нагоды пераследу журналістаў, якія размяшчаюць свае матэрыялы ў замежных медыя, за што прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

"Калі названыя ў вашым звароце асобы лічаць, што ў выніку прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці парушаны іх правы і законныя інтарэсы, яны маюць права самастойна звярнуцца з адпаведнымі скаргамі ў органы пракуратуры ці ў суд у парадку, устаноўленым Працэсуальна-выканаўчым кодэксам ад адміністрацыйных правапарушэннях (ПВКаАП)”, – гаворыцца ў лісце за подпісам начальніцы аддзела па нагляду за захаваннем правоў і свабод грамадзян Паповай М.В.

У Генпракуратуры лічаць, что сцверджанне пра неадпаведнасці асобных норм нацыянальнага заканадаўства артыкулу 19 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах з’яўляецца неабгрунтаваным.

Папова нагадвае, што беларускі закон “Аб СМІ” не толькі гарантуе грамадзянам свабоду поглядаў і іх выяўлення, але і ўтрымлівае шэраг абмежаванняў – у тым ліку датычна дзейнасці прадстаўнікоў замежных СМІ без акрэдытацыі.

“Пры гэтым замацаваныя ў названым Законе абмежавальныя меры не супярэчаць нормам Міжнароднага пакта, згодна з арт. 19 якога права на свабодную перадачу сваіх поглядаў накладае асаблівыя абавязкі і адказнасць, у сувязі з чым яно можа спалучацца з некаторымі абмежаваннямі, якія павінны быць устаноўленыя законам і з’яўляцца неабходнымі для павагі правоў і рэпутацыі іншых асоб, а таксама аховы дзяржаўнай бяспекі, грамадскага парадку, здароўя ці маральнасці”, -- гаворыцца ў яе адказе.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео