BE RU EN
rss facebook twitter

Па музэю Багдановіча ў Горадні можна прайсціся віртуальна

12.10.2014
Па музэю Багдановіча ў Горадні можна прайсціся віртуальна
Цяпер па залях літаратурнага музэю імя Максіма Багдановіча ў Горадні можна прайсьціся віртуальна. 90% выдаткаў на гэты праект сфінансаваў Эўразьвяз, астатнія 10% — з бюджэту Гарадзенскай вобласьці.

З 2012 году музэй імя Багдановіча ў Горадні стаў адным з партнэраў міжнароднага праекту «Віртуальнае мінулае — залог посьпеху будучыні музэяў» у межах праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія — Літва — Беларусь, паведамляе Радыё “Свабода”. З латвійскага боку ўдзел у праекце ўзяў музэй гісторыі і культуры Латгаліі, зь літоўскага — Кедайняйскі краязнаўчы музэй.

Цяпер дастаткова зайсьці на сайт www.futureofmuseums.eu, і можна самому павандраваць па ўсіх трох музэях.

Дзякуючы праекту зьмяніўся і сам музэй Багдановіча. Цяпер у пакоі, дзе пачынаецца экспазыцыя і на сьценах вісяць партрэты беларускіх клясыкаў, стаіць інфакіёск зь LED-экранам, дзе таксама можна пабачыць усе экспазыцыі трох музэяў, а таксама спэцыяльна распрацаваныя для школьнікаў кампутарныя гульні, якія можна перакінуць на мабільны тэлефон.

Каардынатарка праекту з музэю Багдановіча Сьвятлана Рапецкая, якая ўдзельнічала ў справе адпачатку, не хавае задавальненьня, лёгка пераходзячы з аднаго музэю ў другі на смарт-экране. Яна кажа, што з фондаў музэю Багдановіча тут прадстаўлена 500 прадметаў з самымі падрабязнымі апісаньнямі, цікавымі зьвесткамі і фатаздымкамі. Літоўскі бок прадстаўляе 300 экспанатаў, латвійскі — таксама 500.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео