BE RU EN
rss facebook twitter

Рост колькасці прарасійска арыентаваных беларусаў спыніўся

05.10.2014
Рост колькасці прарасійска арыентаваных беларусаў спыніўся
Рост прарасійскіх настрояў у Беларусі спыніўся ў чэрвені: дзве траціны беларусаў лічаць, што саюз з Расійскай Федэрацыяй лепш, чым саюз з ЕЗ.

Рост колькасці прарасійска арыентаваных беларусаў спыніўся, паведаміў кіраўнік цэнтра «Беларуская аналітычная майстэрня» (BAW; Варшава) Андрэй Вардамацкі, які прыняў удзел у прэзентацыі BAW ў рамках чацвёртага Міжнароднага кангрэса даследнікаў Беларусі, які праходзіць 3-5 кастрычніка ў Коўне (Літва). Гэты працэс спыніўся ў чэрвені, паведамляе Радыё Свабода.

Паводле яго словаў, падзеі ва Украіне ўплываюць нават на эканамічнае самаадчуванне беларусаў. «Так, у лістападзе-снежні 2013 года, калі не адбывалася аб’ектыўна ніякіх эканамічных зменаў, эканамічнае самаадчуванне беларусаў пачало паляпшацца. Падзеі на Майдане вырабілі такі эфект, што жыццё ў Беларусі стала адчувацца як асабліва стабільнае. Хоць аб’ектыўна, з пункту гледжання інфляцыі, узроўню заробкаў і коштаў, нічога не змянілася. Але суб’ектыўнае ўспрыманне гэтых працэсаў палепшылася», — адзначыў Вардамацкі.

Паводле сацапытанняў, са студзеня да чэрвеня ішоў «упэўнены, паступальны працэс павелічэння прарасійскіх арыентацыяў». «Ён спыніўся ў чэрвені, далейшыя нашыя вымярэнні гэта пацвердзілі. Ён спыніўся на досыць высокім узроўні: парадкам дзве траціны беларусаў лічаць, што саюз з Расійскай Федэрацыяй лепш, чым саюз з ЕЗ», — паведаміў сацыёлаг.

На думку Вардамацкага, на спыненне павелічэння колькасьці прараіейска настороеных беларусаў паўплывала некалькі фактараў. Першы звязаны з стомленасцю ад успрымання «адной плыні інфармацыі», калі беларусы сталі звяртаць увагу і на «іншыя плыні». «Адбываецца аналіз плыняў інфармацыі з Расіі і іншых плыняў (замежных, незалежных беларускіх сродкаў масавай інфармацыі, інтэрнэту)», — адзначыў сацыёлаг.

Другая прычына, па яго словах, звязана з эфектам «адмоўнай адаптацыі». Так, калі на працягу працяглага часу людзям даказваюць правільнасць нейкіх падзеяў ці дзеянняў нейкай асобы, яны перастаюць верыць у гэтыя сцвярджэнні. «Таму пераможныя рэляцыі таго ж расійскага ТБ пачынаюць успрымацца па-іншаму», — канстатаваў Вардамацкі.

Нарэшце, трэцяя прычына звязана з тым, што частка беларусаў, «якая была або магла быць арыентавана» на падтрымку Расіі, напоўніла «рэзервуар». Гэты рэзервуар ужо запоўнены — «засталіся людзі з процілеглым меркаваннем», дадаў кіраўнік Беларускай аналітычнай майстэрні.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео