BE RU EN
rss facebook twitter

Жанна Літвіна: Беларусі патрэбна рэформа медыясферы і медыя-адукацыя грамадства

04.10.2014
Жанна Літвіна: Беларусі патрэбна рэформа медыясферы і медыя-адукацыя грамадства
Личности
На гэтым тыдні старшыня ГА "БАЖ" у складзе беларускай дэлегацыі ўзяла ўдзел у восеньскай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы.

Асноўнай тэмай першых дзён сесіі быў палітычны і вайсковы канфлікт ва Украіне, але парламентары не пакінулі па-за ўвагай і стану правоў чалавека ў іншых краінах Еўропы. У прыватнасці, з беларускай дэлегацыяй асобна сустрэўся генеральны сакратар Савета Еўропы Турб’ёрн Ягланд (Thorbjorn Jagland).

Паводле Жанны Літвіной, на ўсіх сустрэчах беларускай дэлегацыі даводзілі, што цяпер распрацоўваецца новая праграма супрацоўніцтва з Беларуссю, і што Савет Еўропы гатовы разглядаць магчымае аднаўленне статусу Беларусі ў якасці спецыяльна запрошанай у ПАСЕ.

Разам з тым, у часе сустрэчы з Генеральным сакратаром СЕ з яго вуснаў выразна прагучала: “Канешне, Беларусь аднойчы будзе паўнапраўным сябрам Савета Еўропы. Але мы не можам паступіцца дэмакратычнымі прынцыпамі. На мапе Еўропы ёсць адна краіна, у якой прымяняецца смяротнае пакаранне. Пры падтрымцы царквы і беларускай грамадзянскай супольнасці мы будзем падштурхоўваць афіцыйны Мінск да адмены смяротнага пакарання. Для нас самае асноўнае – гэта ўзаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю. Без дыялогу ўладаў з грамадзянскай супольнасцю не можа быць руху наперад. Гэта тое, што нам патрэбна”, – працытавала Турб’ёрна Ягланда Жанна Літвіна.

Са свайго боку, старшыня ГА “БАЖ” у часе сустрэчаў з еўрапейскімі палітыкамі акцэнтавала ўвагу на дзвюх асноўных тэзах: рэформа медыясферы і медыя-адукаванне нашага грамадства, выхаванне ў ім крытычнага ўспрымання медыяпрапаганды.

– Адно з наступстваў украінскага канфлікту для беларускага грамадства – вельмі агрэсіўная расійская прапаганда, якая фармавала грамадскую свядомасць у рэчышчы ўспрымання падзеяў крамлёўскімі палітыкамі. Таму нам вельмі патрэбныя праграмы Савета Еўропы па выхаванні “медыяпісьменнасці” нашых суграмадзян – каб “прышчапіць” людзям крытычнае ўспрыманне прапаганды, якое сёння адсутнічае. Я перакананая, што тут дапамога еўрапейскіх структур будзе неацэннай, – пераказала змест свайго выступу Літвіна прэс-службе ГА "БАЖ". – Адна з умоваў дыялогу ў беларускім грамадстве – вынясенне праблем, якія тычацца будучыні краіны, у публічную сферу. Дзеля таго, каб гэта адбылося, нам патрэбна таксама рэформа медыясферы. Адным з першых крокаў на гэтым шляху могуць стаць шырокія слуханні на гэтую тэму з удзелам еўрапейскіх экспертаў, беларускай журналісцкай супольнасці, дзяржаўных ведамстваў і ўсіх іншых зацікаўленых бакоў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео