BE RU EN
rss facebook twitter

Журналістка Марына Маўчанава: Некалькі дзён хацелася проста знікнуць з гэтай краіны

03.10.2014
Журналістка Марына Маўчанава: Некалькі дзён хацелася проста знікнуць з гэтай краіны
Бабруйская журналістка распавяла пра тое, як даецца ў знакі адміністрацыйны пераслед і што дапамагае ёй заставацца ў сваёй краіне і ў прафесіі, нягледзячы на жыццё пад міліцэйскім «мікраскопам».

– Ціск на мяне пайшоў з пачатку гэтага года. Але тады, калі той жа Сяргей Рудзько (міліцыянт, які складаў на Маўчанаву пратаколы і ў сакавіку, і ў верасні г.г. У сакавіку – маёр міліцыі, у верасні – падпалкоўнік, заўв.ГА “БАЖ”) хацеў прыцягнуць мяне да адказнасці за нібыта ўдзел у пікеце, я себя адчувала спакойна і ўпэўнена. Мне нават і смешна было...

Але потым я зразумела, што яны ад мяне ніяк не хочуць адчапіцца. Нейкія людзі дзіўныя пачалі са мной звязвацца і спрабаваць выцягнуць з мяне пэўную інфармацыю, і гэта пачало ўжо на нервы ціснуць, шчыра кажучы. А потым яшчэ гэтая справа... (Маецца на ўвазе адміністрацыйная справа за супрацоўніцтва з “Белсатам” без акрэдытацыі, па якой Марыну ў канцы верасня аштрафавалі на 32 базавыя велічыні, – заўв. ГА “БАЖ”.)

Мяне вывела з раўнавагі, калі падпалкоўнік Рудзько пры складанні пратакола нечакана выхапіў у мяне аркушы, на якіх я рабіла выпіскі. А потым, калі я паспрабавала іх забраць, падхапіўся і пачаў мне рукі заламываць. Я такога не чакала, таму і расхвалявалася, і спужалася. А калі ўбачыла, што ўсім там шчыра пофіг (калі я выйшла і дзяжурнай гэта распавяла, яна сядзела і ўсміхалася) – гэта быў стрэс, я нават тады і плакала...

Баялася ператрусу. Дагэтуль баюся, шчыра кажучы. Хоць мне ўсе казалі, што гэта беспадстаўны страх, што па гэтым артыкуле (22.9 ч.2 КаАП) мне не пагражае ператрус, але на мінулым тыдні (пасля “агляду памяшкання” і вынятку кмп’ютараў у магілёўскага журналіста Аляксандра Буракова, – заўв. БАЖ) я ўбачыла, што гэта зусім небеспадстаўна.

...Маці не вельмі згодная з тым, што я ўсім гэтым займаюся. Яна баіцца, што гэта да чаго-небудзь яшчэ больш сур’ёзнага прывядзе. Не вельмі ўнікае ва ўсе гэтыя справы, але перажывае.

Муж разумее, што і сам можа займець праблемы на працы, што могуць вынесці тэхніку (а гэта і ёсць яго праца). Але ён мяне вельмі падтрымлівае і кажа, што нельга проста ўзяць і замаўчаць.

І яшчэ што вельмі на мне адбілася – гэта калі пачалі пісаць паклёп на мяне ў інтэрнэце, на бабруйскіх сайтах. Тады я зразумела, што яны нейкім чынам адсочваюць і перапіску маю ў Фэйсбуку, і што наогул маё жыццё – як пад мікраскопам. Вось гэта і было, мабыць, самае страшнае ў гэтай сітуацыі. Не тое каб я зламалася, але некалькі дзён хацелася проста знікнуць з гэтай краіны далей...

Што тычыцца суду – так, непрыемна. Але атрымліваеш шмат падтрымкі, і таму зараз магу сказаць, што ўся дэпрэсія ўжо перажытая, настрой добры. Я ўпэўненая ў тым, што раблю, і ў тым, што нічога не парушала. Я толькі бачу, як парушаюць яны: як проста ў вочы хлусіць суд, як прыдумляюць тое, чаго не было, міліцыянты... Ну чаго я тут буду баяцца?

Я ўпэўненая, што гэта цэнтралізаваная кампанія, а не асабістая помста. Кампанія менавіта супраць незалежных журналістаў. Каб тыя СМІ, што знаходзяцца за мяжой, у тым ліку “Белсат”, не мелі прамога доступу да інфармацыі тут, каб журналісты баяліся з імі супрацоўнічаць.

А з іншага боку – каб людзі баяліся даваць інфармацыю нам, журналістам. Напрыклад, дзяўчыну (суразмоўцу М. Маўчанавай, якая давала інтэрв’ю журналістцы ў Мінску – заўв. ГА “БАЖ”) таксама цягалі ў міліцыю, выклікалі ў суд як сведку ў іншы горад (Бабруйск – заўв. ГА “БАЖ”). Маўляў, паглядзіце, што з вамі будзе, калі вы будзеце з гэтымі журналістамі супрацоўнічаць.

Прэс-служба БАЖ

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео