BE RU EN
rss facebook twitter

Папа Францішак памятае пра Беларусь і моліцца за яе

03.10.2014
Папа Францішак памятае пра Беларусь і моліцца за яе
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Папам у другі дзень пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax».

2 кастрычніка Папа Францішак прыняў на аўдыенцыі ўдзельнікаў пленарнага пасяджэння Папскай рады «Iustitia et pax», якое праходзіць у Рыме з 1 па 3 кастрычніка.

Пасяджэнне прысвечана пятай гадавіне выдання энцыклікі Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate». Пантыфік нагадаў пра актуальнасць гэтага «фундаментальнага для евангелізацыі сацыяльнай сферы» дакумента, які дае каштоўныя ўказанні для прысутнасці католікаў у грамадстве, эканоміцы і палітыцы.

Прынцып любові ў праўдзе, па словах Папы, мае «крайнюю актуальнасць» у нашы дні.

«Любоў, напоўненая праўдай, дапамагае перамагчы небяспечны фанатызм, барацьбу за валоданне рэсурсамі, вымушаную міграцыю, голад і беднасць, гандаль людзьмі, несправядлівасць, сацыяльную і эканамічную няроўнасці, дысбаланс у доступе да калектыўных дабротаў», — сказаў Папа Францішак.

Пантыфік нагадаў удзельнікам пленарнага пасяджэння аб тым, што Апостальская адгартацыя «Evangelii gaudium» прадстаўляе канкрэтныя прапановы па вырашэнні праблем беднасці — пашырэнне адукацыі, забеспячэнне працай і санітарнай дапамогай. Сваё выступленне Святы Айцец завяршыў думкай, што Касцёл, які пілігрымуе, заўсёды шукае новыя шляхі для абвяшчэння Евангелля, адным з якіх з'яўляецца сацыяльнае вучэнне.

У сустрэчы з Пантыфікам прыняў удзел і Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе catholic.by. Падчас асабістай сустрэчы іерарх падзякаваў Святому Айцу за яго навучанне і клопат аб Касцёле ў Беларусі.

«Я падышоў да Папы і падзякаваў за яго словы, за тое, што сваім навучаннем ён дае надзею сучаснаму свету, асабліва тым, хто знаходзіцца ў бядзе, а таксама за яго клопат аб Касцёле ў Беларусі. Папа сказаў, што ў сваіх думках ён заўсёды памятае аб Беларусі і моліцца за яе», — распавёў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео