BE RU EN
rss facebook twitter

У мінскім абменніку нападнік узяў у закладнікі дзяўчыну

01.10.2014
У мінскім абменніку нападнік узяў у закладнікі дзяўчыну
Фота Еўрарадыё
Невядомы напаў на абменнік BelSwissbank у гандлёвым цэнтры "Шчасце", што ў раёне метро "Усход".

Работніца гандлёвага цэнтра ў гутарцы з карэспандэнтам Еўрарадыё паведаміла, што касірка — маладая дзяўчына. Прозвішча касіркі яна не ведае, бо дзяўчаты ў абменніку часта мяняюцца. Таксама работніца ГЦ паведаміла, што напад адбыўся каля 13-й гадзіны.

Нападнік узяў у закладнікі дзяўчыну-касіра. Пра здарэнне паведаміў Onliner.by са спасылкай на чытача. Гаворыцца, што ў мужчыны можа быць агнястрэльная зброя. На месца здарэння прыбыў АМАП. 

"Усё было ціха. Я сядзеў, працаваў. Пачуліся жаночыя крыкі. Відаць, чалавек уварваўся ўнутр абменнага пункта, пачаў пагражаць. Што ў яго было пры сабе, незразумела. Верагодна, пісталет. Неўзабаве ўсіх з гандлёвага цэнтра выгналі. Зараз ля ўваходу стаяць тры міліцэйскія машыны. Ўнутр зайшлі хлопцы ў бронекамізэльках, адзін у касцюме", — паведаміў відавочца. 

Карэспандэнт Еўрарадыё Арцём Мартыновіч з месца падзеяў паведамляе, што каля гандлёвага цэнтра стаіць "хуткая". Тэрыторыя вакол ачэпленая стужкай. 

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, на месца прыбыло кіраўніцтва гарадской міліцыі. Таксама карэспандэнт Еўрарадыё пабачыў, што да сілавікоў наблізіўся святар. 

Прадстаўнік Следчага камітэта па Мінску Аляксандр Герасімаў паведаміў, што ім паступіла паведамленне: унутр трапіў чалавек з прадметам, падобным да пісталета. На месцы працуе спецгрупа. 

Паводле адной з версіяў, нападнік дачакаўся, пакуль касірка пачне выходзіць з абменніка, увапхнуў яе ўсярэдзіну і зачыніўся разам з ёй.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео