BE RU EN
rss facebook twitter

У Мінску заснавана тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ

27.09.2014
У Мінску заснавана тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ
Акадэмія заснавана Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Беларусі.

26 верасня на пазачарговым пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі быў разгледжаны і прыняты тэкст статута Вышэйшай духоўнай навуковай установы «Тэалагічная акадэмія імя святога Яна Паўла ІІ» Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусь.

Новая навучальная ўстанова будзе размяшчацца ў Мінску. Асноўнай мэтай Акадэміі з’яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй розных ступеняў і навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі, у тым ліку святароў, для рэлігійнай дзейнасці Рыма-Каталіцкага Касцёла ў Рэспубліцы Беларусі.

Асноўнай задачай Акадэміі з’яўляецца навучанне студэнтаў у галіне тэалогіі, а таксама біблістыкі, кананічнага права, гісторыі, літургікі, катэхізацыі, філасофіі, этыкі, рэлігіязнаўства, сродкаў масавай камунікацыі, сацыяльнага вучэння і служэння, сям’і, замежных моваў і іншых дысцыплін згодна з нормамі і навучаннем Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Прынята рашэнне звярнуцца да адпаведных дзяржаўных органаў з мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай рэгістрацыі новай Вышэйшай духоўнай навучальнай установы, гаворыцца ў паведамленні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео