BE RU EN
rss facebook twitter

БАЖ пратэстуе супраць пераследу журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыя

26.09.2014
БАЖ пратэстуе супраць пераследу журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі медыя
Патрабаванне акрэдытацыі беларускіх грамадзян у МЗС Беларусі для атрымання і распаўсюду інфармацыі парушае Канстытуцыю і міжнародна-прававыя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" выступіла з пратэстам на неправамернасць пераследу рэпарцёраў, чые імёны і матэрыялы з'яўляюцца ў замежных СМІ.

"Ціск на такіх журналістаў мае адкрыты характар запалохвання і шантажу ​​і супярэчыць нормам нацыянальнага заканадаўства і міжнародным абавязкам Рэспублікі Беларусь у галіне забеспячэння свабоды распаўсюду інфармацыі", - гаворыцца ў адмысловай заяве БАЖу.

25 верасня суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска аштрафаваў на 32 базавыя велічыні (4 800 000 рублёў) журналістку недзяржаўнай газеты "Бобруйский курьер". Яе абвінавацілі ў "незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ" (арт. 22.9 КаАП РБ). Паводле пратакола, складзенага падпалкоўнікам міліцыі Сяргеем Рудзько, журналістка "здзейсніла інтэрв'юяванне грамадзянкі...", "не маючы адпаведнай акрэдытацыі на ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці журналістаў замежных СМІ". Нагода для завядзення справы - матэрыял за подпісам Марыны Малчанавай на сайце спадарожнікавага тэлеканала "Белсат".  

У Магілёве 16 верасня супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі агляды кватэр журналіста Аляксандра Буракова і яго бацькоў. Некалькі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў раніцай фактычна ўварваліся ў кватэру Буракова на падставе пастановы, падпісанай часовым выканаўцам абавязкаў начальніка ААПП Ленінскага РАУС г. Магілёва Пугачова У.С. і санкцыянаванай пракурорам г. Магілёва Вульвачам М.Б. Пасля вынятку камп’ютарнай тэхнікі ў журналіста супрацоўнікі правялі агляд у кватэры яго бацькоў (па іншым адрасе), дзе таксама забралі сістэмныя блокі камп’ютараў.

Падставай для правядзення міліцэйскай аперацыі стала размяшчэнне некалькіх артыкулаў Аляксандра Буракова на сайце www.dw.de. Супрацоўнікі міліцыі запэўнілі журналіста, што прэтэнзій да зместу артыкулаў няма, але сам факт размяшчэння матэрыялаў на сайце "Нямецкай хвалі" (руская рэдакцыя якой існуе толькі ў інтэрнэт-варыянце) дае падставы для адміністрацыйнага пераследу.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" звяртае ўвагу, што палажэнні артыкула 22.9 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях "Парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі" не ў першы раз выкарыстоўваюцца неправамерна ў дачыненні да журналістаў, якія накіроўваюць свае матэрыялы ў замежныя медыя. Такая практыка парушае як ўнутранае заканадаўства Рэспублікі Беларусь, так і міжнародныя абавязальніцтвы нашай дзяржавы ў сферы свабоды выказвання меркавання.

Арт. 22.9 КаАП, на які спасылаюцца супрацоўнікі сілавых структур, НЕ ПРАДУГЛЕДЖВАЕ адказнасці за дзейнасць без акрэдытацыі. Прыраўноўванне "працы без акрэдытацыі" да незаконнага вырабу і распаўсюду прадукцыі СМІ неправамерна хаця б таму, што прадукцыю масавай інфармацыі вырабляе не журналіст, а рэдакцыя СМІ, і яе распаўсюдам займаецца, зноў жа, рэдакцыя СМІ, а не аўтар.

Больш за тое, патрабаванне акрэдытацыі беларускіх грамадзян у МЗС Беларусі для атрымання і распаўсюду інфармацыі парушае Канстытуцыю і міжнародна-прававыя абавязальніцтвы Рэспублікі Беларусь.

Тэкст заявы ГА “БАЖ” накіраваны 26 верасня Генеральнаму пракурору, міністру ўнутраных спраў, старшыні Камісіі па правах чалавека, нацянальных адносінах і СМІ Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, а таксама старшыні Вярхоўнага Суда. Да заявы прыкладзены вытрымкі з матэрыялаў маніторынгу ГА “БАЖ” датычна выпадкаў пераследу журналістаў за супрацоўніцтва з замежнымі СМІ без акрэдытацыі.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео