BE RU EN
rss facebook twitter

У Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека пройдзе фотавыстава пра ўкраінскія падзеі

23.09.2014
У Вільні ў Беларускім доме правоў чалавека пройдзе фотавыстава пра ўкраінскія падзеі
На фотавыставе «Рэвалюцыя годнасці – у эпіцэнтры падзей» прадстаўленыя здымкі кіеўскіх пратэстаў ад фотакарэспандэнта з Чарнігава Марыяны Хардзі.

Фотаздымкі тых падзеяў ускалыхнулі ўвесь свет і цяпер жыхары і госці Вільні змогуць пабачыць іх на выставе, адкрыццё якой адбудзецца а 15-й гадзіне 26 верасня, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

40 фотаздымкаў Марыяны Хардзі адлюстроўваюць падзеі ва Украіне ад лістапада 2013 да лютага 2014, калі масавы мірны пратэст супраць непадпісання дакументаў аб асацыяцыі паміж Украінай і Еўрасаюзам перарос у крывавыя супрацьстаянні паміж пратэстоўцамі ды прадстаўнікамі сілавых структур у цэнтры Кіева і іншых гарадах Украіны.

«Я праўдзіва апісвала падзеі на Майдане, пасылаючы рэпартажы ў розныя газеты. Я лічыла, што гэта мой абавязак. Выстава  раскажа, чым жыў народ гэтыя дні», - так гаворыць пра сваю працу падчас пратэстаў Марыяна Хардзі. Падчас адкрыцця выставы госці змогуць не толькі убачыць кадры кіеўскіх падзей, але і пазнаёміцца з іх аўтарам, паслухаць яе аповеды пра ўбачанае і задаць пытанні.

Марыяна Хардзі ў якасці фотакарэспандэнта супрацоўнічае з шэрагам украінскіх выданняў, з’яўляецца пераможцай і лаўрэатам фотаконкурсаў і пастаянным удзельнікам фотавыстаў. Падчас здымкаў пратэстаў у цэнтры Кіева ў студзені і лютым 2014 года фатограф атрымала раненні, была ўзнагароджана за працу ў гарачых кропках Еўрамайдана і ўжо арганізавала некалькі выстаў на гэтую тэму ва Украіне і Польшчы.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео