BE RU EN
rss facebook twitter

У снежні адбудзецца Усебеларускі кангрэс за незалежнасць

22.09.2014
У снежні адбудзецца Усебеларускі кангрэс за незалежнасць
Ініцыятары кангрэсу мяркуюць, што цяпер ёсць рэальная пагроза незалежнасці Беларусі. Гэта звязана з падпісаннем дамовы аб Еўразійскім эканамічным звязе.

Да працы аргкамітэту далучыліся акадэмік Радзім Гарэцкі, прафесар Мікола Савіцкі, пісьменнік Уладзімір Арлоў, кінарэжысёр Уладзімір Колас і праваабаронца Міхаіл Пастухоў, піша газета "Новы час"

Доктар юрыдычных навук, прафесар, заслужаны юрыст Беларусі Міхаіл Пастухоў - былы суддзя Канстытуцыйнага суда, які захаваў адданасць прысязе і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, назваў ідэю правядзення кангрэсу “вельмі слушнай” і адзначыў, што існуюць грунтоўныя падставы для арганізацыі гэтага форуму, паколькі 29 траўня 2014 года ў Астане (Казахстан) прэзідэнтамі Беларусі, Казахстану і Расіі падпісаная дамова аб Еўразійскім эканамічным звязе, якую бліжэйшым часам плануюць ратыфікаваць. 

На думку юрыста, у гэтай дамове ёсць палажэнні, што нясуць непасрэдную пагрозу незалежнасці Беларусі. Гаворка ідзе, між іншым, пра артыкул 6, што тычыцца прававых актаў, якія прымаюцца наддзяржаўнымі органамі і з’яўляюцца абавязковымі для дзяржаў-удзельніц ЕўрАзЭЗ, а таксама праартыкул 13, згодна якому краіна-падпісант не можа выйсці з звязу без згоды іншых краін. І калі гэтая дамова будзе ратыфікаваная, можна сцвярджаць пра рэальную небяспеку для суверэнітэту Беларусі, падкрэсліў Міхаіл Пастухоў.

На пасяджэнні былі вылучаныя кандыдатуры на сустаршыняў аргкамітэту і кангрэсу, якія будуць зацверджаныя пасля атрымання адпаведнай згоды, а таксама разгледжаны іншыя арганізацыйныя пытанні.

Аргкамітэт па падрыхтоўцы і скліканні Усебеларускага кангрэсу за незалежнасць быў створаны 30 жніўня. Каардынатарам аргкамітэту абраная вядомая грамадская дзяячка, мовазнаўца Алена Анісім.

Сябры аргкамітэту чакаюць ад людзей канкрэтныя прапановы па фармату кангрэса, яго тэматыцы, месцы і часу правядзення, наконт механізму вылучэння дэлегатаў і збору сродкаў для арэнды памяшкання і на іншыя выдаткі. Свае прапановы і заўвагі жадаючыя могуць даслаць на адрас электроннай пошты [email protected]

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео