BE RU EN
rss facebook twitter

Беларусаў агітуюць ехаць ваяваць за "Новаросію"

21.09.2014
Беларусаў агітуюць ехаць ваяваць за "Новаросію"
Праз сацыяльную сетку "ВКонтакте" шукаюць рэкрутаў у "апалчэнне". Гэтым займаюцца групы "Беларускі атрад добраахвотнікаў РНЕ" і "Праваслаўная армія Данбасу".

Дзеля агітацыі выкарыстоўваецца правераны шаблон: маўляў, улада ў Кіеве была захоплена хунтай, якая складаецца з "агентаў ЦРУ, радыкальных украінскіх нацыяналістаў - бандэраўцаў і іншай шушары", піша рэгіянальны партал minskby.com.

Пры канцы допісу арганізатары группы праводзяць паралелі: "Усе гэтыя адкіды вельмі моцна нагадваюць нашых местачковых БНФаўцаў, якія на амерыканскія грошы хочуць зладзіць аналагічны бардак і ў нас у рэспубліцы".

Добраахвотнікаў заклікаюць ня толькі ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях супраць "кропаў", але і аказваць іншую магчымую дапамогу, не выяжджаючы за межы Беларусі.

Адміністрацыя расейскай сацыяльнай сеткі ніяк не рэагуе на шавіністычную групоўку. Пры гэтым варта згадаць, што сёлета ў сакавіку "ВКонтакте" угледзела прыкметы "экстрэмізму" у нацыянальным гербе "Пагоня".

Напярэдадні Дня Волі была заблякаваная інтэрнэт-праграма распрацоўніка тэматычнага дадатку, гарадзенца Кастуся Новікава: "Вам адмоўлена ў разьмяшчэнні дадаткаў у сувязі з парушэннем артыкула 20.3 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях Расейскай Фэдэрацыі "Прапаганда і публічнае дэманстраваньне нацысцкай атрыбутыкі ці сымболікі, альбо публічнае дэманстраваньне атрыбутыкі ці сымболікі экстрэмісцкіх арганізацый".

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео