BE RU EN
rss facebook twitter

Аблава на прадпрымальнікаў адбылася ў Магілёве

20.09.2014
Аблава на прадпрымальнікаў адбылася ў Магілёве
На цэнтральным рынку горада міліцыя, АБЭЗ і падатковая канфіскоўвалі ў гандляроў тавар.

На цэнтральным рынку Магілёва зладзілі аблаву на прадпрымальнікаў. Праверкі прадпрымальнікаў міліцыяй, АБЭЗ і падатковай прайшлі ў форме аблаваў з канфіскацыяй тавар, паведамляе БелаПАН.

Гэта здарылася ў чацвер, 1 верасня. Як паведаміла Вольга, якая гандлюе на магілёўскім цэнтральным рынку вінаградам, туды ў літаральным сэнсе “наляцелі правяраючыя”. Прадпрымальнікаў прымусілі выйсці з-за прылаўкаў, ва ўсіх забралі дакументы.

Па словах прадпрымальніцы, былі перакрытыя ўсе ўваходы на рынак, пакупнікоў толькі выпускалі, але не пускалі на яго. Нават тыя прадпрымальнікі, у якіх дакументы былі ў парадку, не змаглі ў той дзень працаваць, бо рынак быў фактычна зачынены.

“Аблава” працягвалася прыкладна з 11.30 да 16.00.

Іншая прадпрымальніца Валянціна паведаміла, прэтэнзіі правяраючых тычыліся накладных наконт месца гандлю на рынку. Міліцыя адмовілася пазначаць гэтую праверку ў кнізе праверак, якія ёсць у кожнага гандляра і заявіла, што не мае паўнамоцтваў рабіць такія запісы.

У многіх прадпрымальнікаў быў канфіскаваны тавар, які везлі з рынку “Газелямі”. Што будзе далей з тым таварам, гандляры не ведаюць.

Прадпрымальнікі адзначаюць, што такая праверка ладзілася на цэнтральным (Мінскім) рынку ўпершыню. Яны не ведаюць, якое ведамства стала яе ініцыятарам і хто менавіта ёю кіраваў.

Афіцыйных каментароў наконт гэтай сітуацыі пакуль не было.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео