BE RU EN
rss facebook twitter

Шок ад дыскрымінацыі працоўных у Беларусі атрымала кіраўнік Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў

16.09.2014
Шок ад дыскрымінацыі працоўных у Беларусі атрымала кіраўнік Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў
Личности
columnru.global-labour-university.org
Такога "рабства ў XXI стагоддзі" Шаран Бараў не бачыла нідзе, гэта рэдкасць нават у краінах Персідскага заліву.

Пра гэта яна заявіла 15 верасня на сустрэчы з кіраўніцтвам і актывістамі беларускіх незалежных прафсаюзаў. Сустрэча адбылася ў рамках афіцыйнага візіту кіраўніка МКП ў Мінск 15-16 верасня, паведамляе БелаПАН.

Падчас гутаркі яе ўдзельнікі распавялі Барраў пра сітуацыю з правамі рабочых у Беларусі, а таксама пра факты дыскрымінацыі чальцоў свабодных прафсаюзаў на дзяржпрадпрыемствах і арганізацыях. 

У гутарцы з журналістамі пасля гэтай сустрэчы генсакратар МКП адзначыла, што была шакаваная фактамі пагаршэння дыскрымінацыі ў дачыненні да свабодных прафсаюзаў. Асобна яна адзначыла дэкрэт №9 кіраўніка Беларусі. Нагадаем, што ён забараняе звальняцца работнікам лесаапрацоўчай прамысловасці, калі там ідзе мадэрнізацыя.

"Я была здзіўленая наступствамі дэкрэта № 9, які тычыцца фактычна прымусовай працы. Я працую ў многіх праблемных рэгіёнах, у тым ліку краінах Персідскага заліва, дзе існуюць сур'ёзныя праблемы ў плане дыялогу з уладамі, але рабства ў XXI стагоддзі - такое нават там мала дзе сустрэнеш", - адзначыла Бараў. 

Кіраўніца міжнароднага прафсаюзнага руху 16 верасня будзе сустракацца з намеснікам міністра замежных спраў Беларусі Валянцінам Рыбаковым і намеснікам міністра працы і сацыяльнай абароны Ігарам Старавойтавым. Яна абяцала ўзняць усе гэтыя праблемы на сустрэчы. 

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео