BE RU EN
rss facebook twitter

Максім Вінярскі: "Абяцалі згнаіць у турме"

14.09.2014
Максім Вінярскі: "Абяцалі згнаіць у турме"
Каардынатара "Еўрапейскай Беларусі" міліцыянты вывезлі з ізалятара і сем гадзін незаконна ўтрымлівалі сілай.

Перад гэтым Максім Вінярскі адбыў 15 дзён арышту паводле сфальсіфікаванага абвінавачання.

- Прыкладна а 16.40 мяне паднялі з камеры на другі паверх у дзяжурную частку турмы. Дзяжурны аддаў мне даведку аб маім вызваленні, я распісаўся. Потым мне сказалі: "Пачакайце ў калідоры". Праз хвілін 10-15 хвілін увайшлі два супрацоўнікі міліцыі ў форме, але без пасведчанняў і бэджаў. Яны падышлі да дзяжурнага, пра штосьці пагаварылі і дзесьці ў яго распісаліся. Потым яны выйшлі да мяне ў калідор і загадалі ісці за імі. Я прасіў іх прадставіцца, пытаўся, што адбываецца, але мяне моўчкі схапілі і павалаклі да выхаду з турмы, - распавёў Вінярскі пра абставіны свайго затрымання сайту charter97.org.

- У двары турмы ўжо стаяў шэры легкавік. Я паспеў крыкнуць, што мяне вывозяць, але мяне запіхнулі ў салон і вывезлі за вароты. Дварамі мяне вывезлі на другое кальцо і прывезлі да ўніверсама "Рыга", затым - у апорны пункт Савецкага РУУС, у той самы, дзе мне афармлялі арышт. 

Там мне прапанавалі сесці на крэселка і сядзець. Я спытаў, што адбываецца, мне адказалі: "У вас яшчэ не скончыўся адміністрацыйны арышт". Да канца арышту заставалася 13 хвілін. Пасля заканчэння гэтага часу я запатрабаваў мяне вызваліць і хацеў сысці, але мяне не выпусцілі. Заблакавалі праход і пачалі адштурхоўваць ад дзвярэй.

Потым са мной ніякіх размоваў не вялі. Тэлефанаваць не давалі. Адзін раз, у гадзін 8-9, адзін з капітанаў падышоў і прапанаваў "пагутарыць". Я адмовіўся. Напісаў заяву з патрабаваннем выклікаць адваката і адмовіўся ўдзельнічаць у якіх-небудзь працэсуальных дзеяннях (у тым ліку гутарках, размовах і г.д.). Нейкі маёр прачытаў і сказаў: "Сур'ёзны дакумент. Вас тут ніхто не трымае". 

Я выйшаў на вуліцу, спытаў, колькі часу. Ужо было 23.45. Стаў датэлефаноўвацца з тэлефона-аўтамата да родных і блізкіх.

- Чаго яны дамагаліся?

- Магло быць нешта больш сур'ёзнае. Магчыма, мяне выратавала, што паспеў гучна крыкнуць перад тым, як мяне запіхнулі ў аўтамабіль і памахаць з акна людзям, якія мяне чакалі ля брамы турмы.

Адначасова мае сваякі ўжо шукалі мяне ва ўсіх РУУС, пісалі заявы аб маім знікненні. Шум быў ужо занадта вялікі, каб мяне затрымліваць даўжэй, таму давялося вызваліць.

- Напярэдадні суду з боку супрацоўнікаў міліцыі гучалі пагрозы забойства ў ваш адрас.

- Так, адзін з міліцыянтаў, які выступаў у мяне на судзе сведкам, сапраўды, выказваў пагрозы фізічнай расправы. Прычым рабіў гэта ў прысутнасці свайго начальніка, які ласкава гэтаму ўсміхаўся. Я не ведаю прычын, з якіх ён гэта рабіў, але такое было. Я, у прынцыпе, чакаў усяго. Не выключаў, што могуць расправіцца ў турме. Але ён не з'яўляўся, і намесніка начальніка Савецкага РУУС, які кіраваў маім арыштам, я таксама не бачыў.

Магчыма, у іх штосьці не зраслося. Перыядычна хтосьці тэлефанаваў міліцыянтам у апорным пункце на мабільнікі, і яны адразу выходзілі з будынка, каб я не чуў, пра што яны перагаворваюцца. Можа, Дзень горада ім перашкодзіў. Міліцыя працуе ва ўзмоцненым рэжыме, хтосьці не змог прыехаць...

- А як прайшлі чарговыя 15 дзён на Акрэсціна?

- У прынцыпе, усё тое ж самае. Бруд, бедная ежа, жудасныя ўмовы. Адзінае, калі мяне везлі туды, намеснік начальніка Савецкага РУУС асабіста мне сказаў: "Вам варта ці змяніць тып дзейнасці, альбо змяніць краіну пражывання. У адваротным выпадку будзеце гніць у турмах".

- Колькі ў агульнай суме дзён вы правялі ў турмах?

- Здаецца, 265 дзён. Я ўжо перастаў падлічваць...

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео