BE RU EN
rss facebook twitter

Чаму дагэтуль стаіць самавольны новабуд "Бульбаш-хол" каля Курапатаў?

14.09.2014
Чаму дагэтуль стаіць самавольны новабуд "Бульбаш-хол" каля Курапатаў?
Намеснік міністра культуры Аляксандр Яцко лічыць, што лёс аб'екту прыдарожнага сервісу з былой назвай "Бульбаш-хол", самавольна і незаконна ўзведенага каля Курапатаў, павінны вырашаць мясцовыя ўлады.

Пра гэта са спасылкай на нормы Грамадзянскага кодэксу Рэспублікі Беларусь гаворыцца ў адказе намесніка міністра культуры Аляксандра Яцко на ліст абаронцы Курапатаў, мінчанкі Таццяны Колышавай, піша газета "Новы час".

Нагадаем, што пасля таго, як восенню 2012 году СТАА "БелРэстІнвест" самавольна і незаконна ўзвяло ў недатыкальнай ахоўнай зоне Курапатаў шэраг пабудоў аб’екту прыдарожнага сервісу з абражальнай для нацыянальнай годнасці беларусаў назвай "Бульбаш-хол", па шматлікіх зваротах грамадзянаў Генеральная пракуратура правяла праверку. Вынікам яе стала прадстаўленне Генпракуратуры Мінскаму аблвыканкаму ад 27 лістапада 2012 году, у якім ішла гаворка пра неабходнасць вынасу (зносу) самабуду. Тэрмін выканання дакументу - 27 снежня 2012 году. Аднак гэтае прадстаўленне не выкананае і праз 21 месяц пасля прыняцця. 

Вось чаму грамадскасць звярнулася ў суд са скаргай на дзеянні (бяздзеянне) Генпракуратуры. Аднак 27 чэрвеня бягучага году суд Цэнтральнага раёну сталіцы не задаволіў скаргу грамадзянаў, а калегія па грамадзянскіх справах Мінскага гарадскога суду пакінула ў сіле гэтае рашэнне суду першай інстанцыі. Зараз абаронцы Курапатаў рыхтуюць наглядную скаргу на імя старшыні Мінгарсуду, а таксама чакаюць адказу на свой ліст ва ўрад у сувязі з сітуацый вакол народнага мемарыялу. 

Трэба адзначыць, што Таццяна Колышава, па адукацыі медсястра і інжынер-будаўнік, зараз знаходзіцца на пенсіі. У гады Другой сусветнай вайны яе цётка перажыла сталінскія рэпрэсіі, была выслана з Тамбоўскай вобласці Расіі ў Пермскі край і рэабілітаваная пад час хрушчоўскай адлігі. Абаронай Курапатаў спадарыня Таццяна займаецца з восені 2001 году, калі грамадскасць выступіла супраць пашырэння МКАД каля народнага мемарыялу без праектнай дакументацыі і шырокага грамадскага абмеркавання. 

З восені 2012 году, калі грамадскасці стала вядома пра самавольнае і незаконнае будаўніцтва каля Курапатаў аб’екту прыдарожнага сервісу, спадарыня Таццяна пачала асабістую перапіску з уладамі, якая працягваецца да гэтай пары. На сёння гэтая перапіска налічвае сотні лістоў і важыць больш за два кілаграмы. Нягледзячы на тое, што Мінскі аблвыканкам спыніў ліставанне з Таццянай Колышавай, яна працягвае звяртацца ў іншыя дзяржаўныя структуры з пытаннямі, што тычацца зносу самабудаў, незаконна ўзведзеных ў ахоўнай зоне народнага мемарыялу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео