BE RU EN
rss facebook twitter

Магілёўскія школьнікі - малому Лукашэнку: Мікалай, дапамажы нам!

12.09.2014
Магілёўскія школьнікі - малому Лукашэнку: Мікалай, дапамажы нам!
Вучні школы № 33 звярнуліся ў лісце да самага ўплывовага хлопчыка краіны, каб той дапамог ім добраўпарадкаваць прышкольную тэрыторыю. Цікава, што яны называюць Колю "будучым прэзідэнтам".

У Магілёве 15 вучняў сярэдняй школы № 33 падпісаліся пад лістом да сына беларускага кіраўніка Мікалая Лукашэнкі з просьбай дапамагчы ў добраўпарадкаванні прышкольнай тэрыторыі, паведамляе БелаПАН.

"Паважаны Мікалай Лукашэнка, мы, школьнікі СШ № 33, просім вас як уплывовага школьніка і будучага прэзідэнта абавязаць магілёўскіх кіраўнікоў выканаць свае абавязкі ў забеспячэнні дзіцячай бяспекі пры наведванні школы і карыстанні спортпляцоўкамі", - гаворыцца ў лісце школьнікаў. 

Як паведаміў ініцыятар збору подпісаў сярод вучняў грамадскі актывіст Аляксей Паўлоўскі, звярнуцца да сына Лукашэнкі прымусіла абыякавае стаўленне магілёўскіх чыноўнікаў, адказных за бяспеку дзяцей на тэрыторыі школы. 

У сваім лісце да Мікалая Лукашэнкі вучні просяць, каб магілёўскія чыноўнікі забяспечылі асфальтаванне ўваходу на тэрыторыю школы, "бо там з бетону тырчыць друз і каля ўваходу ўтвараюцца лужыны", а таксама прысыпку жвірам месцаў устаноўкі лавак на школьным стадыёне і рамонт агароджы спортпляцоўкі ў мікрараёне "Тэхнапрыбор". 

Раней, 9 верасня, адказ на падобную просьбу адносна асфальтавання ўваходу на тэрыторыю школы з боку завода "Электрарухавік" і падсыпкі жвірам месцаў устаноўкі лавак на стадыёне ўстановы Паўлоўскаму даваў кіраўнік Ленінскага раёна Лаўрыновіч

"На гэтыя віды работ бюджэтам горада фінансаванне не прадугледжана. Сіламі ўстановы адукацыі ўказаныя работы правесці немагчыма з прычыны вялікіх матэрыяльных затрат. Аддзелам адукацыі, спорту і турызму гэтыя віды работ уключаны ў план бягучага і капітальнага рамонту на 2015 год і будуць выкананы пры ўмове фінансавання", - паведамляе чыноўнік. 

Паводле слоў Паўлоўскага, збор подпісаў вучняў ажыццяўляўся толькі са згоды прысутных побач бацькоў школьнікаў.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео