BE RU EN
rss facebook twitter

У Беларусi збіраюць подпісы за закон "Аб абароне жывёлаў"

11.09.2014
У Беларусi збіраюць подпісы за закон "Аб абароне жывёлаў"
У межах кампаніі "НЕ жорсткасці ў адносінах да жывёлаў" распачаты чарговы збор подпісаў пад зваротам за прыняццё закону "Аб абароне жывёлаў" ("Аб абыходжанні з жывёламі").

У Беларусі квітнее жорсткасць у адносінах да хатніх любімцаў: іх выкідаюць, нагуляўшыся, калечаць і нават забіваюць. У вясенне-асенні пэрыяд выпадкі забойства ці жорсткага пазбаўлення ад навароднага прыплоду не паддаюцца падліку. Калі ў Мінску і іншых вялікіх гарадах існуе адлоў і непрацяглае ўтрыманне перад усыпленнем катоў і сабак, то ў іншых населеных пунктах жывёлаў забіваюць пасярод белага дня.

Актывісты лічаць, што даўно надышоў час далучыцца да цывілізаваных краінаў, у якіх праблема кантролю колькасці бяздомных жывёлаў вырашаецца гуманным чынам, а за жорсткае абыходжанне з жывёламі прадугледжанае пакаранне, паведамляе сайт belngo.info.

Арганізатары кампаніі звяртаюцца да грамадскасці з просьбай падпісаць зварот па-беларуску ці па-расійску праз Zvarot.by.

Важна адзначыць, што дакумент, падрыхтаваны з дапамогай сэрвісу Zvarot.by, аформлены такім чынам, што мае юрыдычнае значэнне, і абавязковы да разгляду, у чым яго істотнае адрозненне ад шматлікіх петыцыяў.

Вясной гэтага году ў межах кампаніі было даслана 820 зваротаў на адрас Генеральнай пракуратуры з заклікам ўвесці крымінальную адказнасць за бязлітасныя здзекі над жывёламі. На што быў атрыманы адказ: "Генеральнай пракуратурай з некаторымі заўвагамі сагласаваная прапанаваная Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследванняў Рэспублікі Беларусь рэдакцыя артыкула 339-1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Жорсткае абыходжаньне з жывёламі)". (Нацыянальны цэнтр, як аказалася, таксама накіраваў падобную прапанову ў Пракуратуру). А Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ мелася прыняць праўкі ў Крымінальны кодэкс яшчэ ў вясенне-летнюю сесію, але адклала разгляд на кастрычнік.

У межах кампаніі ў 2013 і 2014 гг. ужо былі накіраваныя калектыўныя звароты ад шэрагу зааабарончых арганізацыяў у Адміністрацыю прэзідэнта РБ ("Прапанова аб нарматворчай дзейнасьці ў накірунку ўдасканалення прававога рэгулявання ў сферы абароны жывёлаў"), Міністэрства замежных справаў ("Прапанова аб далучэньні да канвэнцыяў Савета Эўропы па абароне жывёлаў"), зварот у Адміністрацыю прэзідэнта ад вядомых людзей краіны (музыкаў, пісьменнікаў і інш.), адаслана 820 зваротаў ад грамадзянаў у Генеральную Пракуратуру і МУС.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео