BE RU EN
rss facebook twitter

У Светлагорску звольнілі настаўніцу, бо "такія як яна зрабілі Майдан"

08.09.2014
У Светлагорску звольнілі настаўніцу, бо "такія як яна зрабілі Майдан"
sn.by
Леташнюю пераможцу раённага конкурсу настаўнікаў Алену Маслюкову папрасілі з працы.

Дырэктар не падоўжыла ёй кантракт, паведамляе Еўрарадыё.

"Пасля конкурсу "Настаўнік года" стаўленне дырэктрысы да мяне рэзка змянілася. Яна казала, што вакол мяне збіраюцца калегі, нейкае атачэнне з’яўляецца. Пасля падзей ва Украіне дзеці ж пыталіся пра маё бачанне. Мабыць, да яе нешта дайшло. І яна выклікала мяне да сябе і сказала, што такія людзі як я зрабілі Майдан ва Украіне. Я адказала, што яго зрабілі такія чыноўнікі, як яна", - апісвае канфлікт ужо былая настаўніца гісторыі Светлагорскай школы № 10.

Пасля канфлікт дырэктаркі і настаўніцы пачаў нарастаць. Алена заступілася за маладую калегу, хацела абараніць ад прымусовай падпіскі на газеты.

"Дырэктрыса прымушала маладую калегу зрабіць падпіску на дзяржаўную прэсу. Я сказала, што такіх законаў няма. Але гэта такія дробязі. Улетку яна папрасіла мяне выкарыстаць усе адгулы. У ліпені мяне выклікала сакратар і выдала паперу, паводле якой мяне мусілі звальняць ў сувязі са скарачэннем працоўнай дамовы", - працягвае Алена.

Калегі настаўніцы меркавалі, што гэта не больш за запужваннне. Але дамову аб працы Алене Маслюковай не працягнулі, і пасля школьнай лінейкі яна засталася без працы.

Раней яна выкладала ў філіяле Беларускага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, а ў светлагорскай школе Алена прапрацавала 5 гадоў. Пасля перамогі ў конкурсе, маючы дзве стаўкі, зарабляла каля 6 мільёнаў.

"Школа - гэта юрыдычная асоба. Таму працадаўца - дырэктар - мае права і прымаць на працу, і звальняць. Яна ж была пераможцай раённага конкурсу. Мы на працу прымаем толькі адміністратыўны склад", - патлумачылі ў раённым аддзеле адукацыі спорту і турызму.

Заступацца за настаўніцу, якую самі ж палічылі лепшай у раёне, чыноўнікі не сталі. А вакансія гісторыка ў школе ўжо занятая:

"Вакансій на гісторыю няма, а дырэктар цяпер на бальнічным", - каротка адказваюць у 10-й школе Светлагорска.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео