BE RU EN
rss facebook twitter

Турыстычныя маршруты для інвалідаў ствараююца ў Брэсцкай вобласці

06.09.2014
Турыстычныя маршруты для інвалідаў ствараююца ў Брэсцкай вобласці
Фота: moi-portal.ru
На Піншчыне рэгіянальная асацыяцыя інвалідаў-вазочнікаў ажыццяўляе адмысловы праект.

Людзі з абмежаванымі магчымасцямі хочуць карыстацца паслугамі айчыннага турызму. На жаль, пакуль большасць турыстычных аб’ектаў ды паслуг недасяжныя для іх, - паведамляе Радыё Рацыя.

Старшыня рэгіянальнай асацыяцыі інвалідаў-вазочнікаў Алена Макарчук кажа, што на Піншчыне ўжо распрацавана 6 адмысловых маршрутаў: "Мы распрацавалі маршруты па горадзе Пінску і Пінскаму раёну, азнаёмілі ўладальнікаў аграсядзібаў з правіламі і нормамі стварэння безбар’ернага асяроддзя. Таксама ў нас былі трэнінгі з псіхолагам на тэму „Псіхалагічная ўстойлівасць”.

Актывіст асацыяцыі Валерый Цімакін мяркуе, што гэтыя пытанні мусяць вырашацца на заканадаўчым узроўні. "У прынцыпе, калі б гэта ўсё вырашалася па законе, то мы б проста карысталіся, і праблем з гэтым не было б. Калі браць бягучы праект, за яго кошт атрымалася аб’яднаць інтарэсы не толькі інвалідаў-вазочнікаў, але і іншых катэгорый людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў горадзе Пінску і Пінскім раёне. Многія ўпершыню даведаліся пра нас, пра тое, што мы цікавімся турызмам". Ініцыятары спадзяюцца, што гэта толькі першыя крокі ў вырашэнні праблемы, і ў хуткім часе беларускія інваліды змогуць шырока карыстацца паслугамі айчыннага турыстычнага бізнесу.

Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
Уводзіны ў філасофію Уладзіміра Мацкевіча. Серыя размоў (Аўдыё)
21.05.2020 Лятучы ўніверсітэт

Размова дванаццатая — пра з’яўленне каштоўнасцей і Бога ў ідэальным плане і радыкальны паварот у развіцці інстытута філасофіі.

Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
Право на наследие по стандартам Конвенции Фаро: возможно ли в Беларуси?
31.03.2020

27-28 марта Беларусский комитет ICOMOS и МНГО "ЕвроБеларусь" провели экспертный онлайн-семинар о расширении возможностей участия сообществ в управлении историко-культурным наследием.

Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
Акции / Фото
Ядвіга Шырокая: Агратурызму не хапае інфраструктуры
24.03.2020 Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь

Як аб’ядноўваць людзей, падтрымліваць жанчын і развіваць бізнес у беларускай вёсцы.

Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
Міхалу Анемпадыставу сёння споўнілася б 56 год... (Аўдыё)
16.03.2020 Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя

Мастак, паэт, аўтар словаў "Народнага альбома" Міхал Анемпадыстаў нарадзіўся 16 сакавіка 1964 года.

Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
Владимир Мацкевич: Гражданское общество. Часть 11
15.02.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Отступление об оппозиции.

Видео